Кутас (ад ) — упрыгажэнне ў выглядзе пучка нітак, шнуркоў і так далей, звязаных з аднаго канца ці пасярэдзіне разам.

Выбар

У вырабленых прамысловым спосабам кутасах можна вылучыць два элемента: галоўку і махры. Галоўка складаецца з кольцападобнага аснавання, якое абмотваецца або аплятаецца на спецыяльным станку прадзівам. Махры ткуцца на вузкіх , іх утковыя ніткі працягваюцца свабодна на пэўную адлегласць у адзін бок у выглядзе петляў, што затым ўтвараюць іх ніцыя канцы.

Робяць кутасы і ручным спосабам: звязваннем шматка нітак пасярэдзіне, з наступным абмотванне перахопу ў верхняй частцы і фарміраваннем галоўкі.

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца для аздаблення , сукенак, , зброевых , конскай , канцоў шнуроў (для сцягаў, штор і г.д.). Кутасы могуць вырабляць як з звычайнай пражы, так і з каніцелі.

Адам Міцкевіч у творы «Пан Тадэвуш» пісаў:

Яму Возны развязаў пас слуцкі, пас літы, Пры каторам свецяць густа кутасы як кіты;

Літаратура

Катэгорыя:Упрыгажэнні Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Катэгорыя:Дэталі адзення