Маркізет — лёгкая, тонкая празрыстая баваўняная або віскозная тканіна . Звычайна выпускаецца набіваным з буйным кветкавым узорам і радзей адбеленым і гладкаафарбаваным.

Баваўняны маркізет выпрацоўваецца з кручанай пражы самай высокай якасці, а віскозны — з ніткі падвышанай круткі. Маркізет валодае прывабным знешнім выглядам: у яго гладкая паверхня з прыемным шаўкавістым бляскам. Маркізет некалькі больш жорсткі за батыст, выдатна прапускае паветра, мала забруджваецца і добра пераносіць мыццё. Маркізет адносіцца да летніх сукенкавых тканін, з яго ў асноўным шыюць і сукенкі, дзіцячую вопратку, але з баваўнянага маркізету — часам і бялізну.

Літаратура

Андреева Р. П. Маркизет // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 244. — ISBN 5-86617-030-2. Маркизет // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1958. — Т. V. — Стб. 325—326.

Катэгорыя:Баваўняныя тканіны