Муслін ( — «», ад  — Масул, найстаражытнейшы цэнтр тэкстыльнай вытворчасці на Блізкім Усходзе) — вельмі тонкая тканіна пераважна з бавоўны, а таксама воўны, шоўку ці лёну. Муслін з’явіўся ў Еўропе ў канцы XVIII стагоддзя і пераважна выкарыстоўваўся для пашыву жаночых сукенак з невялікімі перапынкамі аж да 1910-х гадоў. У адрозненне ад Еўропы, у Расійскай імперыі «кісея» і «муслін» былі рознымі паняццямі.

Муслін выпрацоўваецца з міткалю, які падвяргаюць бяленню і так званай мяккай апрацоўцы з мінімальным утрыманнем апрэту ў тканіне. Муслін па будове падобны з мадапаламам, але значна пераўзыходзіць яго ў мяккасці. Часта выкарыстоўваўся для сукенак, і штор. Міткаль добра дыхае, дзякуючы чаму падыходзіць для гарачага і сухога клімату.

Муслін валодаў разнастайнасцю сартоў. Тарлатан, зефір, нансук і муслін-дэ-лен сустракаюцца ў творах рускай літаратуры XIX—XX стагоддзяў. Муслін дарэя з выпускаўся з аздабленнем у палоску, муслін мадрас з Мадраса — з тэкстыльным арнаментам у клетку, швейцарскі муслін — у гарошак. Акрамя сукенак і блузак з мусліну шылі бялізну, гальштукі і хусткі.

Літаратура

Андреева Р. П. Муслин // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 250. — ISBN 5-86617-030-2. Беловинский Л. В. Муслин // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 400. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4. Глинкина Л. А. Муслин // Иллюстрированный словарь забытых и трудных слов русского языка: ок. 7000 единиц: более 500 ил. / Л. А. Глинкина; худож. М. М. Салтыков. — М.: Мир энциклопедий Аванта+, 2008. — С. 185. — 432 с. — ISBN 978-5-98986-208-5. Муслин блузочный — Муслин хлопчатобумажный // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1959. — Т. VI. — Стб. 975—978. — 581 с.

Катэгорыя:Баваўняныя тканіны Катэгорыя:Масул