Марына Віктараўна Літвінчук (, в. Сотнічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская спартсменка (веславанне на байдарках), заслужаны майстар спорту Беларусі, трэнер спартыўнай каманды Міністэрства ўнутраных спраў. Бронзавы прызёр ХХХ і ХХХІ летніх Алімпійскіх гульняў (2012, Лондан; 2016, Рыа-дэ-Жанэйра), чэмпіёнка (2015, 2019), сярэбраны (2010, 2014, 2018, 2019) і бронзавы (2011, 2013, 2014, 2019) прызёр чэмпіянатаў свету, мнагакратная чэмпіёнка (2011, 2014, 2015, 2016), сярэбраны (2012, 2014, 2016) і бронзавы (2010, 2011, 2016) прызёр чэмпіянатаў Еўропы, чатырохкратная чэмпіёнка (2015, Баку; 2019, Мінск), сярэбраны (2019) і бронзавы (2019) прызёр Еўрапейскіх гульняў.

Скончыла факультэт фізічнай культуры МДПУ імя І. П. Шамякіна (2013) .

11 студзеня 2022 года за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2021 года ў г. Токіа (Японія) была узнагароджана ордэнам Айчыны III ступені

Літаратура Гребля на байдарках и каноэ в Республике Беларусь = Canoe sprint in the Republic of Belarus : [65 лет/ составители: В. В. Шантарович, К. В. Шарпило; перевод на английский: О. В. Бобрицкая]. — Минск, 2016. — С. 120. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3, кн. 2 : Гомельская область. — С. 8. Энциклопедия белорусского физкультурно-спортивного общества «Динамо» : 90 лет : 1923—2013. — Минск, 2013. — С. 299.

Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ Беларусі Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ