Рыпс (, ) — ткацкае перапляценне і шчыльная шаўковая ці баваўняная тканіна палатнянага перапляцення ў XVIII — пачатку XIX стагоддзя.

Апісанне На правым баку мае вузкія, пукатыя, паралельна размешчаныя рубчыкі, якія звычайна ідуць упоперак тканіны. Адметнасць «рэпсавай» фактуры стваралася за кошт значна меншай таўшчыні і большай счыльнасці нітак у аснове, чым ва ўтку.

Выкарыстанне

У XVIII стагоддзі рыпс ішоў на пашыў мужчынскай бялізны, у XIX стагоддзі — жаночага адзення.

Цяпер шаўковыя рыпсавыя тканіны выкарыстоўваюцца для сукенак, гальштукаў і ў некаторай ступені для царкоўнага ўбрання. Ваўняныя і баваўняныя — для абіўкі рознага прызначэння.

Літаратура

Катэгорыя:Шарсцяныя тканіны Катэгорыя:Шаўковыя тканіны Катэгорыя:Баваўняныя тканіны