Валянціна Аляксандраўна Піскунова (, в. Рудня-Целяшоўская, Гомельскі раён) — дзяячка беларускай дыяспары ў Латвіі.

Біяграфія Нарадзілася 28 сакавіка 1941 года ў вёсцы Рудня-Целяшоўская Гомельскага раёна, дзе скончыла школу з залатым медалём.

Скончыла факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў 1963 годзе, пасля чаго яе накіравалі працаваць у Латвіюhttps://www.sb.by/articles/buda-n-tsa-z-rudn-tselyasho-skay.html .

Дырэктар фірмы «Ілгуціемс», была дэпутатам Ленінградскага райсавета Рыгі, узначальвала камісію народных дэпутатаў па архітэктуры і будаўніцтве.

Кіраўніца (Рыга) (з 2003 годаhttps://www.sb.by/articles/fenamen-valyants-ny-p-skunovay.html ), з 1999 па 2003 гады — намесніца кіраўніка, з 2003 года да 26 лютага 2011 года — кіраўнік Беларускага таварыства «Прамень». Член журы конкурсу даследчых работ «Беларусы Латвіі — мінулае і сучаснасць» у 2018 годзе

8 кастрычніка 2022 года выступала з прывітальнымі словамі на Дне беларускай культуры ў Рызеhttps://uzdim.lv/be/home/news/208-dzen-belaruskaj-kultury-ryze.

Узнагароды Узнагароджана медалём Францыска Скарыны 28 лістапада 2005 года.

4 верасня 2014 года была ўдастоена ганаровага звання «Гаспадыня-беларусачка».

Сям’я Мае двух дзяцей і двух унучак — Яну і Ганну. Дачка — Алена Барысаўна Лазарава — дэпутат ХІ сейма Латвіі.

Спасылкі

Катэгорыя:Беларусы ў Латвіі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Латвіі