Кацярына Алегаўна Серабранская (нар. года, , УССР) — украінская гімнастка. Алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы ў індывідуальным заліку (Атланта-1996). Заслужаны майстар спорту Украіны (1996).

Нарадзілася ў сям’і майстра спорту па футболе Алега Серабранскага і майстра спорту па гімнастыцы Любові Серабранскай. З 4 гадоў бацькі прыводзілі яе на трэніроўкі ў спартыўную залу (яе маці была яе трэнерам у клубе «Грацыя» у Сімферопалі). З 8 гадоў пачала займацца мастацкай гімнастыкай прафесійна. Вучачыся ў школе, стала майстрам спорту, чэмпіёнкай і прызёрам першынства Еўропы па гімнастыцы сярод юніёрак. Пасля гэтага пераехала ў Кіеў і працягнула заняткі ў маці.

Серабранская стала чэмпіёнкай Еўропы ў камандным першынстве, абсалютнай чэмпіёнкай свету і Еўропы, алімпійскай чэмпіёнкай, уладальніцай Кубка кантынента. Мае таксама восем тытулаў чэмпіёнкі свету, шэсць тытулаў чэмпіёнкі Еўропы ў фіналах у асобных відах.

Скончыла спартовыя выступы ў 1998 годзе.

Узнагароды і званні Ганаровы знак адрознення Прэзідэнта Украіны (21.12.1995) Крыж «За мужнасць» (07.08.1996) Ордэн «За заслугі» II ст. (04.11.1999) Ордэн княгіні Вольгі III ст. (16.01.2009)

Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёнкі па мастацкай гімнастыцы Катэгорыя:Гімнасткі (мастацкая гімнастыка) Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Украіны