Марыя Сяргееўна Махарынская (нар. , Віцебск, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларуская спартсменка (гімнастыка, скачкі на батуце), сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянату свету (2017), двухкратная чэмпіёнка Еўропы (2018), чэмпіёнка ІІ Еўрапейскіх гульняў (2019, Мінск).
Біяграфія Праходзіла спартовую падрыхтоўку на аддзяленні скачкоў на батуце з верасня 2002 года. З 2014 года ўваходзіць у склад Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь.
Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастычных відах спорту».
Узнагароды Ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» (17 снежня 2020). Ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны-2019».
Літаратура Беларусь. Belarus. — 2019. — № 9. — С. 38-39. Наш спорт. — 2019. — № 2. — С. 24-26. Махаринская Мария Сергеевна [Фото] // В народе тот не забудется, кто упорно и честно трудится // Віцьбічы = Витьбичи. — 2020. — 6 февр. — С. V. — (Прил.: «Вечерний Витебск»).
Катэгорыя:Скакуны на батуце Беларусі Катэгорыя:Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь