Ала Яўгенаўна Маскоўка (; 19 кастрычніка 1984, Палтава, УССР), больш вядомая пад псеўданімам ALLOISE — украінская спявачка, якая выконвае песні ў стылі поп, соўл, RnB і фольк.

Біяграфія Ала нарадзілася 19 кастрычніка ў 1984 годзе ў Палтаве. Паступіла ў Палтаўскую школу мастацтваў, затым у студыю пры музычным вучылішчы. Таксама паралельна вучылася ў ліцэі № 1 у класе з інтэнсіўным вывучэннем інфарматыкі і англійскай мовы. У 2002 годзе паступіла ў Кіеўскі нацыянальны універсітэт культуры і мастацтваў. У 2004 годзе спявала ў складзе электроннага гурта «Tomato Jaws», затым занялася дыджэйствам і на некаторы час стала вакальным і dj-рэзідэнтам кіеўскіх клубаў.

З 2007 па 2012 год была вакалісткай і аўтарам песень гурта «».

У красавіку 2012 года ALLOISE пачала сольную кар’еру, супрацоўнічаючы з лэйблам Firework SoundРепортаж с первого сольного выступления Alloise,.

У лістападзе 2012 года ALLOISE стала лепшай украінскай артысткай па версіі MTV EMA.

За гады сваёй кар’еры спявачка выступала на адной сцэне з такімі сусветнымі артыстамі як Morcheeba, Kosheen, Крэйг Дэвiд, Нэлі Фуртада, Джэсі Уэр, Сафі Эліс-Бекстар, Ларын і Faithless.

Таксама спявачка супрацоўнічала з сусветна вядомым прадзюсарам — Нарадам Майклам Уолдэнам, вядомым па сваёй працы з Уітні Х’юстан, Рэям Чарлзам, Даянай Рос і іншымі.

Акрамя музычнай кар’еры, ALLOISE грае ў тэатры «КРОТ» у такіх п’есах — «Сны Васілісы Ягораўны» па п’есах Леся Падзервянскага і «Andy Warhol. Выдумка.» У чэрвені 2013 года ALLOISE прэзентавала дэбютны альбом «Bygone». У кружэлку ўвайшло 12 аўтарскіх трэкаў спявачкі.

ALLOISE стала хэдлайнерам фестывалю MTV да Міжнароднага Дня моладзі ў 2014 годзеКонцертная программа ко Дню Молодежи 2014 .

У чэрвені 2014 года кліп ALLOISE на песню Tell Me Of Fire трапіў у эфір тэлеканала MTV ЗША. Гэта першая песня выканаўцаў украінскай эстрады, якая абраная для трансляцыі ў эфіры галоўнага музычнага канала ЗША.

Таксама ў гэтым жа месяцы афіцыйны італьянскі чарт www.earone.it прызнаў песню «Tell Me Of Fire» «найлепшай песняй тыдня». Акрамя таго, кліп на гэтую песню транслюецца ў эфірах музычных тэлеканалаў Швейцарыі, Венгрыі, Славеніі і іншых краін.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

2013: Bygone 2016: Episodes 2020: Bare Nerve EP

Сінглы ГодНазваУ чарцеАльбомUKR TOP 402012She KnowsBygoneLove Me or Leave MeSweet Love2013Who's the Fool38Falling—Simple thing—2014Tell Me of FireEpisodesCircusOne Touch2015Merry-Go-Round31In a Big CityЗнайду7 (з гуртам СКАЙ)CrownEpisodes2017Мольфар—2019Knives2019Twin Flame

Узнагароды

2012 — лепшы ўкраінскі артыст па версіі MTV EMA 2012—2013 — намінацыя «VIVA! Найпрыгажэйшыя» 2021 — альбом «Bare Nerve» у TOP-5 па версіі міжнароднага журы Aprize Awards

Спасылкі

Песня Tell me of fire на MTV Палтаўка Alloise прабілася да півфіналу національного відбору Євробачення

Катэгорыя:Актрысы Украіны Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Украіны Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта