Валянцін Стэфановіч (нар. , Мінск) — беларускі праваабаронца і былы палітычны вязень, член Рады Праваабарончага цэнтра «Вясна», былы віцэ-прэзідэнт .
Біяграфія Нарадзіўся ў 1972 г. у Мінску.
У пачатку 90-х гг. удзельнічаў у акцыях Беларускага народнага фронту, у 1994 г. быў назіральнікам ад БНФ на першых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.
Скончыў МІПСА, спецыяльнасць — правазнаўства.
У 1996 г. стаў сузаснавальнікам «Маладога Фронту», у 1997 г. абраны сустаршынёй арганізацыі, але неўзабаве пакінуў яе.
З верасня 1998 г. — у праваабарончай арганізацыі «Вясна». Намеснік старшыні з 2000 года.
27 кастрычніка 2022 г. — у рамках 41-га Кангрэса Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч быў пераабраны віцэ-прэзідэнтам FIDH.
14 ліпеня 2021 г. арыштаваны сілавымі органамі рэжыму Лукашэнкі ў сябе дома. Першапачаткова разам з іншымі кіраўнікамі «Вясны» Алесем Бяляцкім і Уладзімірам Лабковічам абвінавачаны ў тым, што праваабаронцы «не зарэгістравалі арганізацыю, якой яны кіруюць, ва ўстаноўленым парадку ў якасці юрыдычнай асобы, а таксама ў якасці падаткаплацельшчыка, і не прадставілі адпаведныя звесткі ў падатковыя органы, чым схавалі ад падатковых органаў звесткі аб ажыццёўленых выплатах, асобах, якія выплацілі ад імя арганізацыі працы (якія аказалі паслугі) і ўхіліліся ад прызнання арганізацыі падаткавым агентам». Потым дадаткова разам з імі абвінавачаны ў кантрабандзе і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
3 сакавіка 2023 г. у судзе Ленінскага раёна суддзя Марына Запаснік прызначыла Валянціну Стэфановічу 9 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У сваім апошнім слове ён адзначыў: «Я яшчэ раз заяўляю, што мой пераслед звязаны выключна з маёй праваабарончай дзейнасцю — легітымнай і мірнай. Гэты пераслед з’яўляецца выключна палітычна матываваным. Але дзейнасць „Вясны“ гэта ніякім чынам не спыніць». Прысуд па разгляду апеляцыйнай скаргі быў пакінуты без зменаў.
Выйшаў са зняволення 19 сакавіка 2026 года, вывезены з Беларусі.
Сям’я Жанаты, мае сына і дзвюх дачок.
Узнагароды 25 сакавіка 2023 года ўзнагароджаны медалём ордэна ПагоніНовыя ўзнагароджаньні Мэдалём Ордэну Пагоні 25.3.2023.
Зноскі
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Праваабаронцы Беларусі Катэгорыя:Вязні сумлення Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Праваабарончы цэнтр «Вясна»