10 сакавіка 2023 года банк (SVB) зачыніўся пасля банкруцтва. Гэта найбуйнейшае банкаўскае банкруцтва з часоў крызісу 2008 года і другое па велічыні ў гісторыі ЗША.

Перадгісторыя SVB быў камерцыйным банкам, заснаваным у 1983 годзе са штаб-кватэрай у Санта-Клары, штат Каліфорнія. Да свайго краху быў 16-м па велічыні банкам у ЗША. Яго кліентамі былі кампаніі Airbnb, Cisco, , Pinterest і Block, Inc.

У канцы 2010-х, калі стартапы ў Крамянёвай даліне пачалі дасягаць поспеху, SVB пачаў браць аблігацыі і захоўваў невялікую суму дэпазітаў. У адказ на ўсплёск інфляцыі пачала павялічваць працэнтныя стаўкі, што прывяло да скарачэння фінансавання стартапаў. Тыя ў сваю чаргу пачалі выводзіць сродкі, якія захоўваліся ў банку, што прывяло да недахопу капіталу. Каб кампенсаваць гэта, SVB прадаў аблігацыі са стратай у 1,8 мільярда долараў ЗША.

Ход падзей За 2 тыдні да банкруцтва дырэктар SVB Грэгары Бекер () прадаў свае акцыі на 3,57 млн долараўCEO of Silicon Valley Bank sold $3.57 million of stock before its dramatic collapse | Daily Mail Online.

За тыдзень да краху агенцтва паведаміла SVB Financial, холдынгавай кампаніі банка, што яму пагражае паніжэнне крэдытнага рэйтынгу. 8 сакавіка 2023 года прадстаўнікі SVB абвясцілі, што банк прадаў 21 міліард долараў сваіх інвестыцый, пазычыўшы яшчэ 15, і правёў экстранны продаж сваіх акцый. Аднак рэйтынг, нягледзячы на прынятыя крокі, усё ж такі быў паніжаны.

Акрамя таго, інвестары некаторых кампаній венчурнага капіталу, у тым ліку , заклікалі стартапы забраць свае дэпазіты з банка. Кліенты знялі 42 міліарда, пакінуўшы банку адмоўнае сальда ў 958 мільёнаў. У адказ цана акцый кампаніі ўпала. Да 10 сакавіка акцыі SVB упалі амаль на 70 %, перш чым таргі былі цалкам спынены.

Раніцай 10 сакавіка агенты Федэральнай рэзервовай сістэмы і (FDIC) прыбылі ў офісы SVB для ацэнкі фінансаў кампаніі. Праз некалькі гадзін Дэпартамент фінансавай абароны і інавацый Каліфорніі (DFPI) выдаў загад аб завалоданні арганізацыяй і прызначыў FDIC атрымальнікам. FDIC адказала стварэннем нацыянальнага банка страхавання дэпазітаў, які прызначаны замест збанкрутаванай установы.

Наступствы Крах SVB выклікаў рэакцыю ва ўсім тэхналагічным сектары. У заяве Камісіі па каштоўных паперах і біржам (SEC) кампанія струменевага мультымедыя паказала, што каля чвэрці грашовых рэзерваў кампаніі — 487 мільёнаў долараў — належалі SVB. Сярод іншых кампаній, якія пацярпелі ад краху, — распрацоўшчык відэагульняў і відэахостынг Vimeo. Многія стартапы не змаглі вярнуць грошы, у выніку чаго кампаніі бралі крэдыты, каб выдаць зарплату супрацоўнікам. , эмітэнт (USDC), пацвердзіў, што банк SVB з’яўляўся адным з шасці банкаўскіх партнёраў, якія выкарыстоўваліся кампаніяй для кіравання сваімі грашовымі рэзервамі. Медыя-кампанія таксама мела «значную канцэнтрацыю наяўных грошай» у SVB.

Y Combinator (інавацыйная праграма, якая запусціла некалькі найбуйнейшых стартапаў у свеце) заявіла, што ў сувязі з банкруцтвам парадку 30 % яе праектаў-выпускнікоў аб’явілі аб затрымцы выплат супрацоўнікам на бліжэйшыя 30 дзён.

У сувязі з крахам узнікла заклапочанасць адносна стабільнасці іншых банкаў, у тым ліку і . Акцыі абедзвюх кампаній упалі пасля аб’явы аб роспуску SVB. Акрамя таго, цана акцый банкаў ЗША за два дні страціла агулам 100 млрд долараў, а акцыі еўрапейскіх банкаў страцілі 50.

Ізраільскія венчурныя фонды правялі экстранную нараду аб дапамозе айчынным стартапам, на мяжы спусташэння каля 500 кампанійSilicon Valley Bank Tanked, Dragging Down 500 Israeli Startups / March 10, 2023 | JewishPress.com.

Ацэнкі Некаторыя банкаўскія эксперты лічылі, што іншыя банкі здольны заставацца стабільнымі. На іх думку, крах SVB наўрад ці створыць рызыку для фінансавай сістэмы ЗША. Аднак паводле фінансавага аналітыка Дзмітрыя Галубоўскага, у ЗША пачаўся банкаўскі крызісПроблемы Silicon Valley Bank расширяют географию — Коммерсантъ.

Рэакцыя ўладаў 11 сакавіка Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абмеркаваў крах з губернатарам Каліфорніі Гэвінам Ньюсамам. Эканамічны саветнік Белага дома выказала ўпэўненасць ва ўстойлівасці банкаўскай сістэмы«Bailout talk roils Washington after Silicon Valley Bank’s collapse». The Washington Post. Washington, D.C. Retrieved March 11, 2023.. Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху паабяцаў зрабіць крокі, каб дапамагчы ізраільскім тэхналагічным кампаніям пераадолець крызіс.

Крыніцы

Катэгорыя:2023 год у Каліфорніі Катэгорыя:2023 год у эканоміцы Катэгорыя:Банкі Катэгорыя:Банкруцтва Катэгорыя:Крамянёвая даліна Катэгорыя:Сакавік 2023 года Катэгорыя:Падзеі 10 сакавіка Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі