Дудля́нка — рака ў Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Нёман.
Даўжыня ракі 19 км. Плошча вадазбору 56 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰. Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Рэмбакаўшчына, упадае ў Нёман на ўсход ад вёскі Ляхавічы 2 Навагрудскага раёна. Вадазбор у межах Нёманскай нізіны. На працягу 14 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Мішуковічы).
Літаратура
— С. 234.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник "Водные объекты Республики Беларусь"
Катэгорыя:Рэкі Іўеўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Нёмана