Лесаўпара́дкаванне — сістэма мерапрыемстваў па арганізацыі ляснога фонду і рацыянальным лесакарыстанні.
Займаецца пытаннямі інвентарызацыі ляснога фонду, праектавання лесагаспадарчых і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на ахову, абарону і ўзнаўленне лясоў, арганізацыі тэрыторыі лесагаспадарчых прадпрыемстваў, захавання і ўзмацнення асяроддзеўтваральных, водаахоўных, абаронных, санітарна-гігіенічных, рэкрэацыйных і іншых функцый лясоў, правядзеннем адзінай навукова-тэхнічнай палітыкі ў лясной гаспадарцы. Ажыццяўляюцца лесапаталагічныя, лесабіялагічныя і іншыя даследаванні. Адначасова вядуцца глебава-тыпалагічныя абследаванні і ўпарадкаванне паляўнічай гаспадаркі.
Тэхнічнай асновай сучаснага лесаўпарадкавання з’яўляюцца матэрыялы аэракасмічных здымакМаніторынг лесу // Сайт Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Прававы статус лесаўпарадкавання і яго змест Беларусі вызначае Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Лесаўпарадкаванне прадстаўлена рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белдзяржлес».
Літаратура
Спасылкі Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь Маніторынг лесу // Сайт Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Лясная гаспадарка