Лідзія Анатольеўна Таран (; 19 верасня 1977, Кіеў, УССР) — украінская тэлевядучая. Уладальніца прэмій «Телезірка» і «Телетріумф». Валодае англійскай і французскай мовамі.
Біяграфія Нарадзілася ў Кіеве, у сям’і журналістаў. Да жніўня 2010 года была ў грамадзянскім шлюбе з вядучым Андрэем ДаманскімДоманський кинув телеведучу Лідію Таран заради блондинки, з якім мае дачку ВасілісуДоманський показав своїх дітей і дружин.. Любіць вандроўкі і горныя лыжы. Даволі часта мяняе імідж.
Прафесійная дзейнасць Пачала журналісцкую кар’еру з радыё, аднак вядомасць атрымала на тэлебачанні. Акрамя асноўнай прафесіі, Таран паспяхова займаецца ўласным сацыяльным праектам «Здійснити мрію», мэта якога — рэалізаваць мары цяжкахворых дзяцей ва Украіне.
1994—1995 — вядучая інфармацыйна-забаўляльных праграм радыё «Промінь», «Довіра». 1995—1998 — рэдактар і вядучая праграм на некалькіх радыёстанцыях. 1998—2004 — вядучая на «Новым канале» («Репортер», «Спортрепортер», «Підйом», «Гол») 2005—2009 — вядучая на «5 канале» («Час новин») з 2009 — вядучая на тэлеканалах «1+1» («Я люблю Україну», «Сніданок з 1+1», «ТСН») і 2+2 («ПроФутбол»)
Удзельнічала ў трэцім сезоне праекта «Танцюю для тебе». У снежні 2011 года ўдзельнічала ў шоў «Краса по-українськи». У 2012 годзе прыняла ўдзел у праекце канала «1+1» «І прийде кохання».
Узнагароды
«Телетріумф» у намінацыі «Вядучы інфармацыйнай праграмы» 2003 — «Телетріумф» у намінацыі «Спартыўны каментатар, вядучы спартыўнай праграмы»
Спасылкі
Профіль на сайце facebook https://www.instagram.com/lidiyataran/ Профіль на сайце 1+1 Stars Бландынка — Лідзія Таран Лідзія Таран Профіль на сайце liga.net ЛІДЗІЯ ТАРАН І ВОЛЬГА ФРЭЙМУТ У РУБРЫЦЫ «СВОЙ МАЙСТАР»
Катэгорыя:Тэлевядучыя Украіны