Шклоўская парусінавая мануфактура — мануфактура, заснаваная С. Г. Зорычам, якая працавала ў Шклове ў 1794—1845 гадах.

Гісторыя

Размяшчалася ў мураваным двухпавярховым будынку. Вырабляла тонкае і паруснае палатно з ільняных і пяньковых нітак.

У 1797 годзе працавала 255 чалавек, у тым ліку 130 ткачоў, 125 рознарабочых, мелася 138 ткацкіх станкоў; выпушчана 52 145 аршын палатна, якое пастаўлялася пераважна ў Рыгу.

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя Шклова Катэгорыя:Прадпрыемствы Беларусі