Вільгельміна Фрыдэрыка Луіза Шарлота Марыяна Нідэрландская, прынцэса Аранская-Насау (, ; ) — прынцэса Нідэрландская і Пруская з Аранскай дынастыі. Адрознівалася рэдкай для свайго часу незалежнасцю поглядаў і нетрадыцыйнасцю паводзін.

Біяграфія Марыяна Аранская-Насау — дачка караля Нідэрландаў Вілема I і яго жонкі Вільгельміны Прускай, дачкі караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма II. 14 верасня 1830 года Марыяна выйшла замуж за прынца Альбрэхта, малодшага сына караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма III і каралевы Луізы. У гэтым шлюбе нарадзіла чатырох дзяцей: Шарлота (1831—1855), з 1850 замужам за герцагам Саксен-Мейнінгена Георгам II Альбрэхт (1837—1906), у шлюбе з Марыяй Саксен-Альтэнбургскай (1854—1898) Фрыдэрыка Луіза Вільгельміна Лізавета (1840) Александрына (1842—1906), з 1865 замужам за герцагам Вільгельмам Мекленбургскім.

У 1845 годзе прынцэса кінула сям’ю дзеля палюбоўніка, кучара Яханеса ван Росума (1809—1873). 28 сакавіка 1849 года Марыяна афіцыйна развялася з прынцам Альбрэхтам. Яшчэ да гэтага разводу, у час паездкі на Сіцылію, Марыяна нарадзіла ад Росума сына Ёгана Вільгельма фон Райнгартсгаўзена. Пасля нараджэння Марыянай пазашлюбнага сына каралеўскія дамы як Нідэрландаў, так і Прусіі спынілі з ёй любыя кантакты. Пры наведванні Прусіі ёй дазвалялася заставацца на тэрыторыі гэтай дзяржавы не больш як на 24 гадзіны.

Ад маці Марыяна атрымала ў спадчыну палац Каменц у Сілезіі, які пасля падарыла сыну Альбрэхту ў дзень яго вяселля.

У 1855 годзе Марыяна набыла замак Райнгартсгаўзен каля Эрбаха. Займалася падтрымкай мастацтваў, сабрала вялікую калекцыю карцін (больш за 600 палотнаў), якія часткова дагэтуль захоўваюцца ў замку, падтрымлівала маладых мастакоў. У 1870-я гады прынцэса фінансавала ўзвядзенне вежы памяці Вільгельма I Аранскага ў Дыленбургу (вежа Вільгельма).

Памерла ў сваім замку Райнгартсгаўзен і была пахавана ў Эрбаху ў склепе побач з Росумам і іх сынам Ёганам, які памер у 1861 годзе.

Літаратура Volker Feuerstein. Das Schloss der verbannten Prinzessin. // Fuldaer Zeitung vom 13. September 2008. — S. 26.

Спасылкі

Катэгорыя:Прынцэсы Нідэрландаў Катэгорыя:Прынцэсы Прусіі Катэгорыя:Мецэнаты паводле алфавіта

Катэгорыя:мецэнаты Германіі Катэгорыя:мецэнаты XIX стагоддзя Катэгорыя:Калекцыянеры Германіі Катэгорыя:Калекцыянеры мастацтва