Партрэт Кацярыны Астрожскай () — карціна невядомага аўтарства, створаная ў 1597 годзе, якая захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.

Апісанне

На палатне памерам 121,5×200 см намалявана шляхцянка Катажына Астрожская з Любамірскіх. Партрэт створаны ў год яе шлюбу з князем Янушам Астрожскім (1554—1620), кашталянам кракаўскім з 1593 года, ваяводам валынскім.

Жонка аднаго з заможных магнатаў паказана ганарлівай і непрыступнай. Кацярына Астрожская намалявана ў рост у касцюме іспанскай моды. З-пад багата аздобленага жамчужынамі галаўнога ўбору спадае доўгая накідка. Сукенка аліўкава-ружовага колеру з багата вышытымі арнаментальнымі ўзорамі расліннага і жывёльнага характару. С. 208. На плечы накінуты кароткі плашч-пелярына, падбіты футрам і аздоблены залатым шыццём і жамчужынамі. У левай руцэ княгіня трымае рукавічку і канец накідкі. Правая рука ляжыць на стале, які пакрыты чырвоным абрусам з залатымі матузамі. На стале — гадзіннік падарожнага тыпу і ключ ад яго як сімвал хуткабежнасці часу і абмежаванасці чалавечага жыцця.

Кампазіцыя партрэта пабудавана па дыяганальна-цэнтрычнай схеме, прыкладна такой, якая ў аснове партрэтаў Кацярыны Слуцкай і Мельхіёра Гедройца. Мастак шмат увагі аддаў паказу цудоўна вышытай сукенкі, атрыбутаў княжацкай улады — кароны і герба. Вытанчаны застылы твар прыгожа мадэліраваны складаным колерам. Блізкасць да партрэта Кацярыны Слуцкай праяўляецца і ў рэнесансна-маньерыстычным разуменні чалавека. Постаць і твар трактаваны вялікімі плоскасна-дэкаратыўнымі плямамі і нагадваюць «пастэльны, крыху прыглушаны ў колеры габелен»Dobrowolski T. Polskie malarstwo portretowe, s. 82.

Мастак па звычаю таго часу укладваў шмат сімвалічнасці ў партрэт. Напрыклад, на чатырохпольным шчыце паказаны гербы сваякоў Кацярыны: бацькоў Любамірскіх (Шранява) і Браніцкіх (Грыф) і бабуль — (Грусой) і (Котвіч)Portret Katarzyny z Lubomirskich Ostrogskiej (post 1580-ca 1611) . У кульмінацыі княжацкай мітры Астрожскага вялікае значэнне мае дэкаратыўнае адзенне мадэлі. Сімволіку матываў гафту грунтоўна асэнсавала Ванда Дрэчка ў 1967 годзеPortrety osobistości 1967, s.141-2. Гэта своеасаблівы вясельны тост для маладой жанчыны, таму што змяшчае элементы, якія адносяцца да сферы кахання і шлюбу з усімі яго аспектамі.

Выстаўкі

Galeria Sztuki Dawnej, 2023-01-27 — 2023-01-27 Rządzić i olśniewać. Klejnoty i jubilerstwo w dawnej Polsce w XVI i XVII w, 2019-05-29 — 2019-08-04, Zamek Królewski w Warszawie, Plac Zamkowy 4, 00-277 Warszawa

Літаратура

. С. 208 Dobrowolski T. Polskie malarstwo portretowe, s. 82

Катэгорыя:Партрэты Катэгорыя:Творы 1597 года Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага музея ў Варшаве