Pianoбой — сольны праект украінскага музыканта Дзмітрыя Шурава, былога клавішніка «Океан Ельзи», «Esthetic Education», Земфіры. Створаны ў 2009 годзе. Выконвае песні на украінскай, рускай і англійскай мовах. У праекце таксама прымае ўдзел сястра Дзмітрыя — Вольга Шурава, выпускніца Кіеўскага нацыянальнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
Гісторыя праекта
На пачатку 2009 года Дзмітрый Шураў пачаў працаваць над операй «Леў і Лея», частка якой прагучала на паказе фэшн-дызайнера Алёны Ахмадулінай ў Парыжы. У працэсе працы ў Шурава з’явілася ідэя стварэння ўласнага гурта. У працы над праектам, які атрымаў назву «Pianoбой», яму дапамагала сястра Вольга Шурава, выпускніца Кіеўскага лінгвістычнага ўніверсітэтаДмитрий Шуров: «Мы настоящая банда и нас объединяет горячее желание играть» , gorod.dp.ua (22 февраля 2010).
Першы выступ Дзмітрыя Шурава ў ролі Pianoбоя адбыўся ў верасні 2009-га ў рамках другога Moloko Music Fest. Акрамя Дзмітрыя і Вольгі ў якасці бэк-вакалісткі, у ім узялі ўдзел яшчэ адна бэк-вакалістка Ліда Тутуола, гітарыст Ілля Галушка і бубнач Андрэй Надольскі. Пасля гэтага Pianoбой выступіў на паказе калекцыі Ліліі Літкоўскай, адкрыў сваім сэтам тыдзень брытанскага кіно і сыграў канцэрт на святкаванні дня нараджэння часопіса Harper’s Bazaar ў Кіеве.
У лістападзе 2009 года адбылася прэм’ера першай песні, «Смысла.нет», на радыё і тэлебачанні, а 29 снежня 2009-га года Pianoбой адыграў у Кіеве свой першы паўнавартасны сольны канцэрт, дзе быў таксама прэзентаваны кліп на гэтую песнюPianoбой отправляется в тур по Украине , Open.Music (16 февраля 2010). Кліп быў створаны бацькам гітарыста гурта, тэатральным мастаком Аляксандрам Друганавым-старэйшым, разам з кіеўскім аніматарам Дзмітрыем Лісенбартам на аснове малюнкаў мастачкі Марыі Друганавай, дачкі АляксандраПой, Pianoбой! Интервью с Дмитрием Шуровым , The Spot (4 марта 2010).
У студзені 2010 года Pianoбой прыступіў да запісу дэбютнага альбома, а ў канцы лютага пачаў Клубны тур па Украіне. У першы склад гурта ўвайшлі Шуравы, Тутуола, Надольскі і гітарыст Аляксандр Друганаў. У лютым 2011 года Pianoбой сумесна з гуртом «Бумбокс» запісаў песню «Этажи». Пасля гэтага гурта пачаў супрацоўнічаць з кампаніяй «Музыка для мас» і прадзюсарам Аляксеем Сагамонавым, які таксама з’яўляецца прадзюсарам «Бумбокса». У 2011-м былі запісаныя кліпы на песні «Ведьма», «Уикенд», «Утекай» і «Этажи» (апошняя разам з «Бумбоксам»).
У сакавіку 2012 года Pianoбой дзякуючы песні «Ведьма» перамог у намінацыі «Адкрыццё года» прэміі «Чартова дюжина» расійскай радыёстанцыі «Наша радыё»Дмитрий Шуров: «Песни для группы pianoбой я начал писать еще в детстве» , ФАКТЫ и комментарии (21 мая 2012). У маі 2012-га выйшаў дэбютны альбом гурта — «Простые вещи». Альбом быў выпушчаны лэйблам Lavina MusicPianoбой выпускает дебютный альбом , Корреспондент.net (15 мая 2012). У жніўні 2012-га Pianoбой разам з «Бумбоксом» и «ТНМК» запісалі кавер на песню Михей и Джуманджи «Для тебя» для канцэрту-трыб’юта, а ў студзені 2013 года выпусцілі кліп на гэты каверНовый клип «Бумбокс, Pianoбой, ТНМ Конго» на песню Михея и Джуманджи — «Для тебя» , be in trend (16 января 2013).
У верасні 2013-га выйшаў альбом «Не прекращай мечтать». У красавіку 2014-га Pianoбой запісаў кліп на песню «Родина»Дмитрий Шуров и группа Pianoбой сняли клип «Родина» , INSIDER (24 апреля 2014)Pianoбой выпустил клип на песню Родина , Корреспондент.net, (24 апреля 2014). У ліпені 2014-га запланаваны ў Маскве канцэрт гурта трапіў пад забарону ўрада расійскай сталіцыУ Росії скасували виступ українського гурту «Pianoboy» , Еспресо TV (2 июля 2014)Власти Москвы отменили выступление известного украинского артиста в столице РФ , Новое Время (2 июля 2014).
Склад
Цяперашнія ўдзельнікі Дзмітрый Шураў — вакал, фартэпіяна Вольга Шурава — бэк-вакал, клавішныя, гітара, перкусія Мікалай Кісцянёў — бас-гітара Рыгор Алейнік — барабаны Сяргей Грызлоў — гітара Мацвей Міронаў — скрыпка Дзяніс Карачэўцаў — віяланчэль Сяргей Вілка — флейта
Былыя ўдзельнікі Ліда Тутуола — бэк-вакал Аляксандр Друганаў — гітара Мікалай хамутоў — барабаны Максім Малышаў — барабаны Аляксандр Палякоў — барабаны Андрэй Надольскі — барабаны Уладзімір Паўлоўскі — гітара Максім Цывіна — дырэктар
Дыскаграфія «Простые вещи» (2012) «Не прекращай мечтать» (2013) «Take Off» (2015)
Кліпы Смысла.нет (2009) Ведьма (2011) Этажи (2011) Отличный уикенд (2011) Утекай (2011) Простые вещи (2012) Света (2012) Для тебя (2013) Бандерлоги (2013) Поезд (2013) Родина (2014) Горя Чуть Слышно (2015) Кохання (2015) Родимки (2016) Шампанські очі (2017) На Вершині (2017) Полуничне небо (2017) Все що тебе не вбиває (2018) Підручник (2018) Айсберги (2019) Цілуй feat. Shy (2019) Ніхто не сам feat. Open Kids (2019) Перша леді feat. Alina Pash (2019) Я можу все (2019) Сліди (2019) ДОЩ (2019) Пустеля (2019) Павутиння (2019) Кришталь (2019) Сьогодні це ми (2019) Якщо хочеш новий рік (2019)
Крыніцы
Катэгорыя:Рок-гурты Украіны Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі YUNA