Фату Бенсуда (; нар. 31 студзеня 1961, Банжул, Гамбія) — гамбійскі юрыст і дзяржаўны дзеяч, пракурор Міжнароднага крымінальнага суда (2012—2021).
Біяграфія У 1986 годзе з адзнакай скончыла нігерыйскі ўніверсітэт ІФЕ (цяпер універсітэт імя Абафемі Аволава), атрымаўшы ступень бакалаўра права. Таксама вучылася ў нігерыйскай школе права. У 1991 годзе атрымала ступень магістра права Інстытут міжнароднага марскога права Мальты.
З 1980 па 1997 гады працавала адвакатам у судах Гамбіі. У 1997—1998 гады — Генеральны салісітар Гамбіі, затым у 1998—2000 гады — Генеральны пракурор і міністр юстыцыі Гамбіі.
Міжнародную кар’еру Бенсуда пачала ў Міжнародным трыбунале па Руандзе ў 2002, прапрацаваўшы спачатку кансультантам па юрыдычных пытаннях, затым — судовым адвакатам.
8 жніўня 2004 года яна была абрана намеснікам пракурора (па крымінальным пераследзе) Міжнароднага крымінальнага суда пераважнай большасцю галасоў Асамблеі дзяржаў-удзельніц. Пасля адстаўкі ў 2012 годзе , замяніла яго на пасадзе пракурора, атрымаўшы адпаведную падтрымку ад Асамблеі дзяржаў-удзельніц.
Падчас Тыграйскага канфлікту працавала ў складзе ICHREE.
Санкцыі Як генеральны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда, адказны за расследаванне злачынстваў Узброеных Сіл ЗША, афганскіх сіл нацыянальнай бяспекі і талібаў падчас вайны ў Афганістане, была ўнесена ў спіс спецыяльна пазначаных грамадзян і заблакаваных асоб ЗША 2 верасня 2020 года, але 2 красавіка 2021 года выключана.
Спасылкі Біяграфія Фату Бенсуды
Катэгорыя:Генеральныя пракуроры Катэгорыя:Службовыя асобы ААН Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб