Кацярына Ігараўна Ку́хар (; нар. , ) — украінская прыма-балерына Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра Оперы і Балета Украіны імя Т. Р. Шаўчэнкі (з 1999 года), заслужаная артыстка Украіны (2012). Народная артыстка Украіны (2018).
З 7 ліпеня 2020 года — кіраўнік Кіеўскага дзяржаўнага прафесійнага харэаграфічнага каледжа.
Біяграфія Кацярына Кухар нарадзілася 18 студзеня 1982 года ў Кіеве. Пачала займацца балетам з 5 гадоў.
У 1992 годзе паступіла ў Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча (клас Таццяны Таякінай).
У 1997 годзе на конкурсе маладых выканаўцаў выйграла прыз конкурсу — запрашэнне на стажыроўку ў Лазану (Швейцарыя).
У 16 гадоў Кацярына Кухар дэбютавала ў партыі Машы ў балеце «Шчаўкунок» на сцэне Bunka Kaikan у Японіі. Партыю маладой балерыне даверыў , які ў гэты час працаваў у Японіі.
У 1999 годзе Кацярына экстэрнам заканчвае харэаграфічнае вучылішча з чырвоным дыпломам і пачала працаваць у трупе Нацыянальнай оперы Украіны.
Артыстка гастралявала ў краінах Еўропы, Канадзе, ЗША, Японіі, Карэі, Кітаі і інш.
Член журы балетных конкурсаў і фестываляў. Выкладчык танца.
З Кацярынай Кухар працавалі такія педагогі-рэпетытары, як народныя артысты Украіны і СССР , Людміла Смаргачова, , Элеанора Сцябляк, Раіса Хілько, Эльвіра Тарасава, .
Партнёрамі Кацярыны Кухар у розны час былі: , , Джозеф Гаці, Бахціяр Адамжан, Эрыс Нежа, саліст парыжскай Opéra Garnier Кер Жэрэмі-Лу (Quer Jérémy-Loup), Клаўдыё Каўела (тэатр «Ла Скала»).
Асабістае жыццё Кацярына Кухар замужам за прэм’ерам Нацыянальнай оперы Украіны . Разам з мужам выхоўвае сына Цімура і дачку Насту.
Рэпертуар «Рамэа і Джульета» — Джульета «Сільфіда» — Сільфіда «Жызэль» — Жызэль «Дон Кіхот» — Кітры «Лебядзінае возера» — Адэта, Адылія «Шчаўкунок» — Маша «Эсмеральда» — Эсмеральда «Майстар і Маргарыта» — Маргарыта «Карсар» — Медора «Венскі вальс» — Анелі «Спячая прыгажуня» — Прынцэса Аўрора «Папялушка» — Папялушка «Спартак» — Фрыгія «Кармэн» — Кармэн «Чыпаліна» — Радыска «Русалачка» — Русалачка «Уладар Барысфена» — Актавія «» — Маўка «Вяселле Фігара» — Сюзана «Вікінгі» — Княгіня Лізавета «Капелія» — Сванільда «Даніэла» — Сафі «Капрысы» — Мара «Беласнежка» — Беласнежка «Шахеразада» — Забеіда
Іншыя працы «Клас-канцэрт» Асафа Месерэра «Класічнае па дэ дэ» Джорджа Баланчына «Пра каханне» Анатоля Шэкеры «Простыя рэчы» «Матылёк» Філіпа Тальёні «Сляпая балерына» Леаніда Якабсона «Тарантэла» Джорджа Баланчына «Дзеці Ночы» Аляксандра Абдукарымава
Ролі ў кіно 2019 — серыял «» — варажбітка 2020 — фільм «» — артыстка
Узнагароды 2012 — Заслужаная артыстка Украіны 2016 — Ордэн княгіні Вольгі III ступені 2017 — узнагарода «Гонар Украіны» 2018 — Народная артыстка Украіны 2019 — Чалавек Года. Прэмія «Кумір Украінцаў» 2021 — Viva awards (дабрачыннасць): Кацярына Кухар і Аляксандр Стаянаў
Таксама Кацярына Кухар мае ўзнагароды за ўдзел у міжнародных конкурсах і фестывалях, сярод якіх:
Міжнародны фестываль харэаграфіі (Берлін, 2015) Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (Кіеў, 2000) Адрозненне за ўдзел у першым міжнародным фестывалі «Танец XXI ст.» (1998) Міжнародны фестываль «Aoyama ballet festival» і «Fresh ballerina festival» (абодва ў Японіі, 1997) Лаўрэат Міжнароднага конкурсу маладых артыстаў балета «Prix de Lausanne» (Швейцарыя, 1997)
Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Украіны Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета XXI стагоддзя