Trichiaceae — сямейства міксаміцэтаў парадку . 6 родаў, 78 відаў (2013).

Біялагічнае апісанне Спорасховішчы — плазмодыякарпы або спарангіі (часам псеўдаэталіі). Спарангіі рознай формы: круглявыя, цыліндрычныя або булавападобныя, могуць быць прыўзняты на ножцы, у некаторых прадстаўнікоў няправільнай формы, адзінкавыя або ў групах.

Капіліцый прадстаўляе сабой сетку з галінаваных валокнаў альбо мноства асобных нітак. Ніткі капіліцыя полыя. Маюць розную арнаментацыю (спіралепадобныя або колцападобныя патаўшчэнні, шыпікі, сетачка); часам гладкія. Тыповы капіліцый з ізаляваных нітак са спіральнымі патаўшчэннямі.

Споры звычайна ярка-жоўтыя ў масе, у некаторых прадстаўнікоў — чырвоныя або бурыя.

Роды сямейства адрозніваюць ў асноўным па прыкметах капіліцыя і перыдыя. Межы некаторых родаў, як і самога сямейства, некалькі размытыя.

Прадстаўнікі Спіс родаў па стане на 2013 год:

 — 5 відаў;  — 26 відаў;  — 6 відаў;  — 7 відаў;  — 1 від;  — 33 віды.

Літаратура

Катэгорыя:Міксаміцэты