Дзяра́жня, Дзяражанка — рака ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Ведрыч (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 59 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰. Пачынаецца за 1 км на захад ад вёскі Гарноўка, вусце на ўсходняй ускраіне вёскі Дзяражня. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,4 км каналізаванае. Рака перасякае забалочаны лес, у вярхоўі — урочышча Казелькава Варта.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Ведрыча Катэгорыя:Рэкі Рэчыцкага раёна