Антуан Маёраў (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст і трэнер. Сын савецкага і беларускага арбітра Івана Маёрава. Выступаў за зборную Беларусі па пляжным футболе.

Клубная кар’ера Выступаў за мінскае «Дынама». У 1998 годзе пераехаў у Расію ў ніжагародскі «Лакаматыў». На заходзе кар’еры выступаў за «Жальгірыс».

Трэнерская кар’ера У 2002—2012 гадах быў футбольным арбітрам, абслугоўваў матчы Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі.

З 2012 года працаваў у жаночай камандзе «Зорка-БДУ». У 2016 годзе ўзначаліў клуб «Ашмяны-БДУФК», заставаўся яго галоўным трэнерам да 2020 года, калі ён спыніў існаванне. У верасні 2021 года стаў галоўным трэнерам жаночай каманды «Віцебска», працаваў на гэтай пасадзе да чэрвеня 2022 года.

У ліпені 2022 года стаў памочнікам Юрыя Пунтуса ў рагачоўскім «Макслайне». У студзені 2023 года ўслед за Пунтусам перабраўся ў наваполацкі «Нафтан», а ў маі 2023 года разам з ім вярнуўся ў «Макслайн», які на гэты час пераехаў у Віцебск.

У лістападзе 2023 года пакінуў «Макслайн» і ў снежні быў прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера «Слоніма-2017». Пакінуў клуб у чэрвені 2024 года. У ліпені 2024 года года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Оршы», але хутка па сямейных абставінах пакінуў клуб.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 1994/95, 1995. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 1993/94. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1995/96. Фіналіст Кубка Літвы (1): 2001.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Севераданецк Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-93 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Ніжні Ноўгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-Вікторыя Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Жальгірыс Вільнюс Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ў пляжны футбол Беларусі Катэгорыя:Футбольныя суддзі Беларусі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры мужчынскай зборнай Беларусі па пляжным футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Трэнеры ЖФК Віцебск Катэгорыя:Трэнеры ФК Слонім-2017