Прынцэса Майкл Кенцкая (народжаная баранэса Марыя-Хрысціна Ганна Агнес Ядвіга Іда фон Рэйбніц, ; нар. 15 студзеня 1945) — прадстаўніца брытанскае каралеўскае сям’і нямецкага, аўстрыйскага, чэшскага і венгерскага паходжання, жонка прынца Майкла Кенцкага, унука караля Георга V. Да вядомасці як аўтаркі кніг была дызайнерам інтэр’еру. Напісала некалькі кніг пра еўрапейскія каралеўскія сем’і.
Паходжанне Прынцэса Майкл нарадзілася як баранэса Марыя-Хрысціна Ганна Агнес Ядвіга Іда фон Рэйбніц 15 студзеня 1945 года ў Карлсбадзе, горадзе тагачаснага Трэцяга рэйху, цяперашніх Карлавых Варах у Чэхіі.
Паходзіла з сілезскага арыстакратычнага роду Рэйбніц, які вядомы з 1288 года. Радавой сядзібай сям’і быў замак Рэйбніц. Па бацькоўскай лініі прынцэса Майкл нашчадніца бурграфа фон Дохна, Геранда III фон Траўтмансдорфа і роду Носціц, якія таксама і продкі каралевы Лізаветы IIvan de Pas, Leo (2005). Sinners and Saints: A Biographical Introduction to the Ancestors of HRH Princess Michael of Kent. ..
Крыніцы