Алджэрнан Ча́рлз Суі́нберн (; 5 красавіка 1837, Лондан — 10 красавіка 1909, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі паэт, драматург, празаік і крытык.

Біяграфія Алджэрнан Суінберн нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і, сын адмірала.

Правёў большую частку свайго дзяцінства на востраве Уайт, дзе яго бабуля і дзядуля, і бацькі валодалі сядзібай. Яго дзед па матчынай лініі быў трэцім графам Эшбернемам, у той час як яго дзед па лініі бацькі нарадзіўся і вырас у Францыі і працягваў апранацца і думаць як французскі арыстакрат Старога рэжыму. Дзякуючы сваякам і маці Алджэрнан вывучыў французскую і італьянскую мовы. Выхаваны ў англіканскай рэлігіі, ён атрымаў вельмі салідную рэлігійную адукацыюWalsh, John (2012), An Introduction to Algernon Charles Swinburne, Bloomington: The Algernon Charles Swinburne Project..

Суінберн вучыўся ў Ітанскім каледжы (1849-53), дзе пачаў пісаць вершы. У Ітане ён атрымаў першыя прызы па французскай і італьянскіх мовах. Ён вучыўся ў Бэйліял-каледжы Оксфарда (1856-60) з кароткім перапынкам, калі ён быў выключаны з універсітэту ў 1859 годзе за публічную падтрымку спробы забойства Напалеона III Фелічэ Арсіні. Ён вярнуўся ў Оксфард у маі 1860 г., хоць так і не атрымаў ступені.

Пасля Оксфарду ў 1860 годзе, ён стаў блізкім сябрам сям’і Расеці, і пасля смерці мадам Расеці ў 1862 годзе ён і мастак пераехалі ў Цюдар Хаус у ЧэлсіRooksby, Rikky (1997) A C Swinburne: A Poet’s Life. Aldershot: Scolar Press..

Суінберн, нізкарослы і дрэнна складзены, уяўляў сабой дзіўнае спалучэнне слабага здароўя і фізічнай сілы, але ён быў выдатным плыўцомLouis, Margot Kathleen (1990) Swinburne and His Gods: the Roots and Growth of an Agnostic Poetry. Mcgill-Queens University Press..

Не хаваў сваёй гомасексуальнасці, якая лёгка чытался ў творах і ў ладзе жыцця паэтаJohn O‘Connell (28 February 2008). «Sex and books: London’s most erotic writers». Time Out, https://web.archive.org/web/20190410145448/https://www.timeout.com/london/books/sex-and-books-londons-most-erotic-writers.

Суінберн пакутаваў на алкагалізм і алгалягнію, таксама ў яго быў вельмі лёгкаўзбудлівы характар. У выніку ў 1879 ва ўзросце 42 гадоў у Суінберна адбылося фізічнае і псіхічнае пагаршэнне здароўя. Пасля гэтага яго ўзяў пад сваю апеку сябар Тэадор Уотс, які даглядаў яго да канца жыцця ў прадмесці Лондана — Патні. Пазней у яго знік юнацкі дух бунтарства, і ён ператварыўся ў рэспектабельную асобуMcGann, Jerome (1972) Swinburne: An Experiment in Criticism. University of Chicago Press..

Суінберн памёр на паўднёвым захадзе Лондана ад грыпу 10 красавіка 1909 года ва ўзросце 72 гадоў і быў пахаваны ў царкве святога Баніфацыя ў Банчорчы на выспе Уайт, дзе прайшло яго дзяцінства.

Творчасць Суінберн лічыцца дэкадэнтам і быў звязаны з прэрафаэлітызмам. Сваёй формай або спасылкамі многія з яго вершаў выклікаюць віктарыянскае захапленне Сярэднявеччам: «The Leper», «Laus Veneris», «St Dorothy». У яго вершах шмат агульных матываў, такіх як акіян, час і смерць. Некалькі гістарычных людзей фігуруюць у яго паэмах, такіх як Сапфо, Анакторыя і КатулRooksby, Rikky. «Swinburne, Algernon Charles (1837—1909)». Oxford Dictionary of National Biography (online ed.). Oxford University Press, https://www.oxforddnb.com/display/10.1093/ref:odnb/9780198614128.001.0001/odnb-9780198614128-e-36389.

Яго слоўнікавы запас і прасодыя робяць яго адным з найлепшых англійскіх паэтаў, але яго паэзію крытыкавалі як занадта квяцістую і часта бессэнсоўнуюEdmund Gosse, The Life of Algernon Swinburne, 1917 (The Macmillan Company), p. 258..

Паэзія Суінберна выклікала скандал у віктарыянскую эпоху з-за перыядычных спасылак на садамазахізм, лесбіянства, самагубства і антырэлігійныя настроі, якія яна перадавала. Гэта прывяла да таго, што ён стаў персонай нон грата ў вышэйшым грамадстве. Чуткі аб яго вычварэнствах часта цыркулявалі ў прэсе, і ён, па іроніі лёсу, падыгрываў, прызнаваўся ў тым, што быў, паводле тагачаснага азначэння, «педэрастам» і займаўся сексам з малпаміAlkalay-Gut, Karen (2000). «Aesthetic and Decadent Poetry», in The Cambridge Companion to Victorian Poetry, edited by Joseph Bristow. New York: Cambridge University Press. p. 228..

Ён вынайшаў на аснове ронда форму рандэль і ўнёс свой уклад у выданне Брытанскай энцыклапедыі. Ён быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры кожны год з 1903 па 1907 год і ў 1909 годзеMaxwell, Catherine (2012), «Algernon Charles Swinburne (1837—1909)», The Cambridge Companion to the Pre-Raphaelites, Cambridge: Cambridge University Press, pp. 236—249..

У Францыі Суінберн атрымаў высокую ацэнку Стэфана Малармэ і быў запрошаны ўнесці свой уклад у кнігу ў гонар паэта Тэафілія Гацье «Le tombeau de Théophile Gautier»: ён адказаў шасцю вершамі на французскай, англійскай, лацінскай і грэчаскай мовахEverett, Glenn (June 2000). «A. C. Swinburne: Biography». www.victorianweb.org..

Г. П. Лаўкрафт лічыў Суінберна «адзіным сапраўдным паэтам у Англіі і Амерыцы пасля смерці містара Эдгара Алана По»H.P. Lovecraft, Selected Letters: Volume 1. Sauk City: WI: Arkham House, 1965, p. 73..

Рэнэ Віўен, англійская і французская паэтэса, была моцна ўражаная Суінбернам і часта ўключала яго цытаты ў свае творы.

Творы Вершаваная драма The Queen Mother (1860) Rosamond (1860) Chastelard (1865) Bothwell (1874) Mary Stuart (1881) Marino Faliero (1885) Locrine (1887) The Sisters (1892) Rosamund, Queen of the Lombards (1899).

Паэзія Atalanta in Calydon (1865) Poems and Ballads (1866) Songs Before Sunrise (1871) Songs of Two Nations (1875) Erechtheus (1876) Poems and Ballads, Second Series (1878) Songs of the Springtides (1880) Studies in Song (1880) The Heptalogia, or the Seven against Sense. A Cap with Seven Bells (1880) Tristram of Lyonesse (1882) A Century of Roundels (1883) A Midsummer Holiday and Other Poems (1884) Poems and Ballads, Third Series (1889) Astrophel and Other Poems (1894) The Tale of Balen (1896) A Channel Passage and Other Poems (1904).

Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Драматургі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Прэрафаэліты Катэгорыя:Дэкадэнты Катэгорыя:Сімвалісты Катэгорыя:Памерлі ад грыпу Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі