Густа́тка — рака ў Браслаўскім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Янка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 26 км. Плошча вадазбору 356 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Азёрнасць вадазбору каля 1 %.
Асноўныя прытокі Праваруч: Корынка Леваруч: Белая, Кулажка
Агульныя звесткі Выцякае з возера Густаты, цячэ па заходняй частцы Полацкай нізіны. Упадае ў Янку за 1 км ад паўночна-заходняй ускраіны гарадскога пасёлка Шаркоўшчына. Рэчышча ад вытоку на працягу 8,7 км каналізаванае.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Янкі (прыток Дзісны) Катэгорыя:Рэкі Браслаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Шаркаўшчынскага раёна