Міжнародны аэрапорт Ольштын-Мазурыя (, ), да 2016 года вядомы як Міжнародны аэрапорт Шчытна-Шыманы () — аэрапорт размешчаны ў горадзе Шыманы, больш за 10 км ад Шчытна і каля 56 км на ад Ольштына, адміністрацыйнага цэнтра Варміньска-Мазурскага ваяводства.

Гісторыя Аэрапорт быў пабудаваны ў 1950-х гадах для ваенных мэтаў. Аб’ект размяшчаны блізу разведвальнага навучальнага цэнтра Старэ-Кейкуты. У 1996 годзе аэрапорт страціў ваеннае прызначэнне і быў перададзены ў грамадзянскае выкарыстанне). Паветраную гавань атрымала польская авіякампанія Mazury-Szczytno, якая планавала пераўтварыць яго ў грамадзянскі аэрапорт. З 1996 па 2003 год у летнія месяцы паветраная гавань штотыдзень абслугоўвала рэйсы ў Варшаву і гарады Германіі. Кампанія спыніла сваё існаванне ў 2004 годзе з-за банкруцтва. Пасля ўзлётна-пасадачная паласа аэрапорта выкарыстоўвалася для розных мэтаў. У студзені 2016 года аэрадром аднавіў палёты.

Размяшчэнне Аэрапорт мае УПП даўжынёй 2500 метраў і шырынёй 60 метраў. Аб’ект размешчаны на 59 км на поўдзень ад Ольштына ля адміністрацыйнай мяжы з Мазавецкім ваяводствам. Таксама непадалёк размяшчаюцца гарады Млава, Цяханаў, Астралэнка. Для палягчэння пад’езда дзейнічае чыгуначная лінія да аэрапорта, адкрытая 20 студзеня 2016 года. Праезд у цэнтр Ольштына займае 53 хвіліны.

Авіялініі

Турма ЦРУ Аэрапорт прыцягнуў увагу прэсы ў 2005 годзе, у сувязі з так званымі «сакрэтнымі турмамі ЦРУ». Падазраваныя ў тэрарызме таемна дастаўляліся ў гавань, дзе іх катавалі супрацоўнікі амерыканскіх спецслужбаў, парушчаючы законы Польшчы. Як паказваюць звесткі аб палётах, аэрапорт выкарыстоўваўся як перавалачная база амерыканкімі самалётамі, якія ляталі з Кабула ў Гуантанама.

У лістападзе 2006 года Еўрапейскі парламент стварыў камісію для даследавання лётных запісаў 11 асаблівых рэйсаў, якія праходзілі праз аэрапорт ШыманыBrian Knowlton, «Report Rejects European Denial Of C.I.A. Prisons», New York Times, November 29, 2006.. Як высветлілася, у 2002 і 2003 гадах рэйсы авіякампаніі Gulfstream, якія праходзілі пад грамадзянскімі рэгістрацыйнымі нумарамі, абмінулі праходжанне мытнага надгляду. Афіцыйным прадстаўнікам аэрапорта прама было забаронена набліжацца да невядомых самалётаў і транспартных сродкаў з ваеннымі рэгістрацыйнымі знакамі з базы Старэ-Кейкуты, якія кожны раз чакалі прыбыцця гэтых самалётаў.

У чэрвені 2008 года газета New York Times са спасылкай на неназваных супрацоўнікаў ЦРУ апублікавала артыкул, згодна з якім вядомы пакістанскі тэрарыст Халід Шэйх Махамед быў змешчаны ў сакрэтнае памяшканне блізу польскага аэрапорта Шыманы, дзе яго катавалі, пакуль баявік не пачаў супрацоўнічаць з амерыканцамі.

У лютым 2010 года шэраг афіцыйных асоб Польшчы пацвердзіў, што як мінімум шэсць самалётаў ЦРУ праходзілі праз Шыманы ў 2003 годзе.

Зноскі

Спасылкі Официальный сайт Международного аэропорта Щитно-Шиманы Программа реконструкции аэропорта

Спутниковое фото Google Maps Фото на Airliners.net

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вармінска-Мазурскага ваяводства Катэгорыя:Аэрапорты Польшчы Катэгорыя:Сакрэтныя турмы ЦРУ