Кабішча́нка (у верхнім цячэнні — Пальмі́нка) — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Лужаснянка (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня 28 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 137 км² (166). Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰. Выцякае з возера Болецкае за 0,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Новы Болецк, вусце за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Латыгава. Асноўны прыток — рака Нырка (злева).

Уздоўж ракі вёскі Лапушніца, Яроненкі, Раманава, Пальмінка, Кабішча. У басейне ракі знаходзяцца азёры Мазганоўка і Удзебна.

Літаратура

Кривенко, С. Сохраним водные ресурсы района / С. Кривенко // Гарадоцкі веснік. — 2000. — 5 ліп. Параскевіч, А. Падарожжа па рацэ Обаль / А. Параскевіч // Герой працы (Шуміліна). — 2005. — 25 кастр.

Катэгорыя:Басейн Лужаснянкі Катэгорыя:Рэкі Гарадоцкага раёна