Таццяна Маркушэўская (нар. , Мінск, Беларусь) — беларуская футбалістка, паўабаронца. Выступала ў нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера У 15 гадоў яна дэбютавала ў дарослым жаночым футболе. Доўгі час выступала за «Зорку-БДУ» і правяла ў чэмпіянаце Беларусі 185 матчаў, у якіх забіла 62 мячы.
У 2020 годзе футбалістка падпісала кантракт з польскім «Чарні Сасновец». За новую каманду паўабаронца паспела правесці тры афіцыйныя матчы (чэмпіянат быў спынены з нагоды каронавіруса), а затым вярнулася ў склад «Зоркі». У сезоне-2020 адгуляла ў Жаночай Лізе 7 матчаў і адзначылася адным голам.
У ліпені 2020 года далучылася да «УКС СМС Лодзь». У складзе польскай каманды футбалістка стала срэбраным прызёрам чэмпіянату і фіналісткай Кубка Польшчы.
У 2021 годзе падпісала кантракт з мінскім «Дынама»Таццяна Маркушэўская — футбалістка «Дынама-БДУФК».
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ЖФК Дынама-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ЖФК Зорка-БДУ Катэгорыя:Ігракі ЖФК Вікторыя Воранава Катэгорыя:Ігракі ЖФК Чарні Сасновец Катэгорыя:Ігракі ЖФК УКС СМС Лодзь