С — дзевятнаццатая літара беларускага алфавіта.

Гісторыя Паходзіць з кірыліцкай С («слова»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Σ («сігма»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі [с], [с’] (садъ, сено). Мела таксама лічбавае значэнне «дзвесце». У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным..

Беларуская мова У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія фрыкатыўныя пярэднеязычныя зычныя гукі [с], [с’] (сонца, сініца — [с’ін’іца]). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную формы. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (СП, СНД), як умоўнае скарачэнне слоў старонка (с. 37), сяло (с. Мольнічы). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне васямнаццаты (група «С»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 3с).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Літары кірыліцы Катэгорыя:Балгарскі алфавіт С Катэгорыя:Македонскі алфавіт Катэгорыя:Рускі алфавіт Катэгорыя:Украінскі алфавіт Катэгорыя:Стараславянскі алфавіт