Го́рнаўка — рака ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дрыса (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 35 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км. Пачынаецца за 3,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Новы Строй, цячэ па Полацкай нізіне. Упадае ў Дрысу каля вёскі Дворыца. Даліна ракі ў сярэдняй плыні добра выражаная, шырыня яе 200—300 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 3,4 км каналізаванае.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дрысы