Стары́нкаўскі чыгуналіце́йны заво́д, Старынкаўскі Уладзімірскі чыгуналіцейны завод — колішняе прамысловае прадпрыемства ў Расійскай імперыі, якое дзейнічала з канца XVIII стагоддзя да 1872 года ў вёсцы Старынка Чэрыкаўскага павета (Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі, адселенай пасля Чарнобыльскай катастрофы). На свой час гэта было самае буйное металургічнае прадпрыемства на беларускіх землях.
Гісторыя
Заснаваны як медзеплавільня ў канцы XVIII стагоддзя.
У 1828 годзе адстаўны паручык Аляксандр Іванавіч Бенкендорф набыў землі ў Быхаўскім і Чэрыкаўскім паветах Магілёўскай губерні. У тым ліку яму дастаўся і меднажалезаробчы завод у в. Старынка, які працаваў на бедных балотных рудахМогилев: фото из прошлого. Снято в XIX веке . Завод належаў Аляксандру фон Бенкедорфу, які прыклаў шмат намаганняў для яго расшырэнняСтаринка — важный промышленный центр Могилёвской губернии // Виртуальный музей «Наследие» . Кіраваў Старынкаўскім заводам яго брат Уладзімір фон Бенкендорф.
У 1835 годзе была пабудавана доменная печ, на якой выплаўлялі чыгун з мясцовай балотнай руды жалезнай руды.
У 1839 годзе завод быў расшыраны. Ён выпускаў медныя абшыўкі і парахавыя скрынкі для Чарнаморскага флоту, карабельныя балты.
Самыя значныя замовы на заводзе пачаліся з 1847 года, калі на ім вырабляліся паркавыя павозкі, абозы, восі і колы для гармат, , .
У 1852 годзе прадпрыемству быў замоўлены увесь механізм з , махавікамі і іншым, пасля капсюльнаробныя станкі. У 1859 годзе Марское Артылерыйскае ведамства замовіла заводу , драцяныя канаты, снарады для наразных гармат і, нарэшце — паравыя машыны высокага ціску для і нават .
У перыяд 1858—1862 гадоў Старынкаўскі завод быў адным з буйнейшых металургічных прадпрыемстваў на еўрапейскай частцы Расійскай імперыі.
У 1863 годзе на Старынкаўскім чыгуналіцейным заводзе працавала каля 900 рабочых.
З развіццём металургіі ў Данбасе завод у Старынцы стаў неканкурэнтаздольным і пасля смерці ўладальніка пачаў згортваць сваю дзейнасцьСтаринка // Виртуальный музей «Наследие» . У 1867 годзе на заводзе працавала толькі 24 рабочых. Сваю дзейнасць завод спыніў у 1872 годзе.
Апісанне
На заводзе было занята ад 730 да 1000 чалавек. Там працавалі доменная печ, дзве печы шахтнага тыпу, пяць вадзяных колаў, 2 паравыя машыны, 50 кавальскіх горнаў, 40 металаапрацоўчых станкоў. Гадавы даход перавышаў 100 тысяч рублёў. Транспарціроўка сыравіны, матэрыялаў і прадукцыі ўнутры завода ажыццяўлялася па рэйкавых шляхах на коннай цязе.
Прадукцыя (чугун, сталь, медзь) ішла на , базы і порты Чарнаморскага флоту.
Чыгунка
Да завода была пракладзена адна з першыхБелорусской железной дороге 150 лет у Расійскай імперыі вузкакалейных чыгунак, але важна адзначыць, што яна не з’яўлялася дарогай агульнага карыстання, а праходзіла толькі па тэрыторыі прадпрыемства.
Дарога дзейнічала ў 1840-1860-х гадахРельсы из прошлого . Гэта былі чыгуначныя пуці з коннай цягай агульнай працягласцю каля шасці вёрст (прыкладна 6,4 км). Яны злучалі розныя завадскія цэхі паміж сабой і з прыстанню на рацэ СожВ ПРОЕКТАХ ЗНАЧИЛСЯ… .
Літаратура
Спасылкі
Старинка — важный промышленный центр Могилёвской губернии // Виртуальный музей «Наследие» Старинка // Виртуальный музей «Наследие» Лазоўская Т. Нязведаная, загадкавая, таямнічая… вузкакалейка // Выдавецкі дом «Звязда»
Катэгорыя:Колішнія прадпрыемствы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Металургічныя прадпрыемствы Беларусі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Чэрыкаўскі павет Катэгорыя:Гісторыя Слаўгарадскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Зніклі ў 1872 годзе Катэгорыя:Чыгункі