«Памылка» або «PAMYŁKA» — самвыдатны навукова-папулярны часопіс на беларускай мове. Першы нумар выйшаў у 2023 годзе ў Польшчы.
Часопіс стварыла група энтузіястаў для папулярызацыі навуковых ведаў на беларускай мове. Аўтарамі ідэі і першымі рэдактарамі часопіса сталі праграміст, фізік Юрый Адамаў і выкладчыца, папулярызатарка фізікі Святлана Волчак. Праца над першым нумарам вялася з 2021 года.
Адметныя рысы Першае цалкам беларускамоўнае навукова-папулярнае выданне. Інфармацыя з часопіса распаўсюджваецца пад свабоднымі ліцэнзіямі. Папяровы варыянт можна атрымаць за невялікае грашовае ахвяраванне, лічбавы варыянт часопіса (у фармаце PDF) можна атрымаць бясплатна праз запыт на афіцыйную электронную пошту рэдакцыі часопіса. Праз месяц пасля рэлізу нумара на GitHub для вольнага спампоўвання выкладаюцца ўсе файлы. Ёсць тэчка з інтэрактыўнай PDF-версіяй і ёсць тэчка з раскладкай файлаў для друку. То бок, кожны можа самастойна раздрукаваць сабе зін.
Прэмія Супольнасць Pamyłka у канцы лістапада 2024 года распачынае навуковую прэмію па сціслым і натуральным навукам «Бізон Гіґс».
Вокладкі
Гл. таксама Вялікі Воз (мерапрыемства)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Самвыдат Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове