Пераходны ваенны савет Судана — орган улады ў Судане, створаны ваеннай хунтай падчас ваеннага перавароту 11 красавіка 2019 года. Старшынёй Савета стаў інспектар Узброеных Сіл краіны Абдэль Фатах аль-Бурхан, калі віцэ-прэзідэнт Ахмед Авад ібн Ауф падаў у адстаўку. Намеснікам кіраўніка Савета прызначаны камандуючы сіламі аператыўнай падтрымкі генерал-лейтэнант Махамед Хамдан Дагала.

Мэтай савета з’яўлялася ўсталяванне часовага грамадзянскага ўрада пры падтрымцы апазіцыйных і пратэстных сіл Судана.

Зноскі

Катэгорыя:Палітыка Судана Катэгорыя:Суданская рэвалюцыя