Джэк Дуглас Тэйшэйра (; нар. 2001) — амерыканскі вайсковец, баец Нацыянальнай гвардыі. У красавіку 2023 года яму было прад’яўлена абвінавачванне ў парушэнні Закона аб шпіянажы пасля ўцечкі сакрэтных дакументаў Пентагона.

Біяграфія Тэйшэйра вырас у Норт-Дайтане, штат Масачусетс. Скончыў рэгіянальную сярэднюю школу. Мае партугальскае паходжанне; яго дзед іміграваў у ЗША з вострава Сан-Мігель на Азорскіх астравах. Айчым Тэйшэйры — Том Дуфолт, старшы сяржант ВПС ЗША ў адстаўцы.

У верасні 2019 года паступіў на службу ў 102-е разведвальнае крыло Нацыянальнай гвардыі ВПС Масачусетса, дзе стаў малодшым спецыялістам па кібертранспартных сістэмах. Служыў на базе ў горадзе Кейп-Код. У ліпені 2022 года атрымаў званне авіятара першага класа і дапушчаны да сакрэтных дакументаў.

Уцечка дакументаў Па паведамленні The New York Times, у вольны ад работы час Тэйшэйра курыраваў анлайн-групу пад назвай Thug Shaker Central, удзельнікамі якой былі ў асноўным маладыя людзі і падлеткі. Удзельнікі гулялі ў розныя гульні, абмяркоўвалі палітыку. Група грунтавалася на аднайменным Discord-серверы, на якім і былі апублікаваны сакрэтныя звесткі. Па даных The Washington Post, Тэйшэйра рэгулярна дзяліўся сакрэтнай інфармацыяй у Discord, як расшыфраванай з дакументаў, якія ён прачытаў, так і з раздруковак, канфіскаваных з яго офіса на базе. Першыя падобныя публікацыі з’явіліся ў кастрычніку 2022 года; некаторыя ўдзельнікі чата з цяжкасцю разумелі дакументы або не ўспрымалі іх сур’ёзна.

13 красавіка 2023 года ФБР арыштавала Джэка Тэйшэйру ў доме яго маці ў Дайтоне. На наступны дзень ён паўстаў перад акруговым судом у Бостане. Пасяджэнне прайшло ў закрытым фармаце, без прэсы. Яму было прад’яўлена абвінавачванне па парушэнні закона аб шпіянажы шляхам захоўвання і перадачы інфармацыі аб нацыянальнай абароне без дазволу і несанкцыянаваным выдаленні і захоўванні сакрэтнай інфармацыі.

Летам пачаўся судAirman Who Leaked Files Is Indicted on Charges of Mishandling SecretsJack Teixeira, Air National Guardsman, pleads not guilty to six federal charges. 4 сакавіка 2024 года Тэйшэйра прызнаў віну ў шасці эпізодах захоўвання і перадачы інфармацыі аб нацыянальнай абароне. 12 лістапада 2024 года ён быў прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі. У сакавіку 2025 года ў вайсковым трыбунале ён прызнаў віну ў перашкоджанні правасуддзю і быў звольнены са службы на кампраметуючых падставах.

Гл. таксама Эдвард Сноўдэн

Катэгорыя:Ваенныя ЗША Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісу Катэгорыя:Нарадзіліся ў 2001 годзе