Мэры Куант (; , Блэкхіт — , Сурэй) — брытанскі дызайнер, мадэльер адзення. Стваральніца міні-спадніц.
Біяграфія Нарадзілася 11 лютага 1930 года ў валійскай сям’і ў Лондане, скончыла мастацкі каледж Голдсміта ().
У лістападзе 1955 года разам з будучым мужам, Аляксандрам Планкетам Грынам, і сябрам, Арчы Мак-Нэйрам, адкрыла ў Чэлсі буцік «Базар» (), дзе прадставіла стыль адзення, які адпавядае моладзевай вулічнай модзе 1960-х. Тым часам робіцца папулярнай ідэя фемінізму: жаноцкасць у класічным разуменні выходзіць з моды (у тым ліку і так званыя «пышныя формы»). Узамен прыходзіць мода на доўгія худыя ногі, і на фоне гэтага Мэры Куант кароціць спадніцу. Прыдумляе вобразы «Лаліта» і «Школьніца». Непрактычныя маленькія сумачкі замяняе на заплечнікі з доўгімі рамянямі. Менавіта з яе падачы ў моду ўваходзяць топ, аблягаючыя рознакаляровыя штаны, замшавае адзенне, туфлі на платформах, простыя кароткія стрыжкі і яркая касметыка.
Акрамя таго, Мэры Куант прыпісваюць стварэнне хуліганскага іміджу The Rolling Stones, якія зрабіліся як бы антыподам чысценькіх і прычэсаных The Beatles. Адна з першых пачала выкарыстоўваць новыя сінтэтычныя матэрыялы.
У 1962 годзе Куант стварыла калекцыю з міні-спадніцамі, а да 1966 года працавала з шаснаццаццю рознымі фірмамі. У тым жа годзе атрымала Ордэн Брытанскай імперыі.
У 1970—1980-х Куант працавала над лініямі касметыкі і тавараў для дома.
У 1988 годзе распрацавала ўнутраны дызайн аўтамабіля «Міні».
Катэгорыя:Мадэльеры Вялікабрытаніі