«Лісты́ з Арэ́шкавай вё́скі» ― беларускае літаратурна-мастацкае выданне, казка Віялеты Богдан. Кніга выдадзена ў 2014 годзе мінскім выдавецтвам «Мастацкая літаратура». Ілюстрацыі да выдання зроблены мастаком Юліяй Ермаліцкай. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Аўтарка прэзентавала кнігу ў 2015 годзе ў Мазыры. Літаратурная даследчыца Т. М. Пятроўская ў сваім навуковым артыкуле вызначае адрозненне народнай казкі і казкі сучаснай літаратурнай на прыкладзе «Лістоў з Арэшкавай вёскі». Кніга ўдзельнічала ў акцыі «Чытаем па-беларуску» баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. П. Таўлая.

Спасылкі

«Лісты з Арэшкавай вёскі» на LiveLib

Катэгорыя:Кнігі 2014 года Катэгорыя:Казкі Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове