Негеўскі ўніверсітэт імя Бен-Гурыёна (, ) — ізраільская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой знаходзіцца ў горадзе Беэр-Шэва.

Названы ў гонар Давіда Бен-Гурыёна, у назве таксама прысутнічае адсылка да пустыні Негеў.

Універсітэт мае пяць кампусаў: кампус Маркуса ў Беэр-Шэве; кампус Давіда Бергмана ў Беэр-Шэве; кампус Давіда Тувіяху ў Беэр-Шэве; кампус Сдэ-Бакер у Негеве і кампус у Эйлаце.

Ён уключае Нацыянальны інстытут біятэхналогій у Негеве, Інстытут нанамаштабнай навукі і тэхналогій імя Ільзы Кац, Інстытут даследаванняў пустыні імя Якаба Блаўштэйна з Міжнароднай школай вывучэння пустыні імя Альберта Каца і Навукова-даследчы інстытут вывучэння Ізраіля і сіянізму імя Бен-Гурыёна.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Універсітэты Ізраіля Катэгорыя:Беэр-Шэва