Агатанге́л Крымскі (; псеўданімы А. Хванько, Хванько Кримський, Ївхимець, Панько Рогач, Мирдза-Джафар; ) — украінскі гісторык, мовазнаўца, арыенталіст, пісьменнік, перакладчык, паэт, паліглот, адзін з заснавальнікаў Акадэміі навук Украіны (1918). Ахвяра сталінскага тэроруАгатангел Кримський — учений, кримський татарин і патріот україни, який став жертвою сталінського терору, Герої України, http://heroes.profi-forex.org/ua/krimskij-agatangel-juhimovich .

Біяграфія Паходзіў з крымскататарска-беларускай сям’і, якая перайшла ў праваслаўе. Нарадзіўся ва Уладзіміры цяперашняй Валынскай вобласці Украіны (тады Валынскай губерні Расійскай імперыі) у сям’і крымскага татарына з беларускімі каранямі, настаўніка гісторыі і геаграфіі Юхіма Сцяпанавіча Крымскага. Заснавальнікам роду Крымскіх быў мула з Бахчысарая, які пераехаў у Мсціслаў (цяпер Магілёўская вобласць, Беларусь). Дзед А. Крымскага перайшоў з ісламу ў хрысціянстваМ. Якубович, Іслам у Західній Україні: традиційна релігія? // Український тиждень, 21.02. 2016..

У 1889—1892 гадах навучаўся ў Лазараўскім інстытуце ўсходніх моў у Маскве. Асноўнымі дысцыплінамі вучонага былі: арабская, персідская і турэцкая мовы і літаратура. У 1892—1896 гадах скончыў поўны курс славістыкі на гісторыка-філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам мовазнаўцы Усевалада Мілера, славіста Рамана Бранта і знаўцы індаеўрапейскіх моў Філіпа Фартунатава. У 1896 годзе малады вучоны склаў магістарскія іспыты па арабістыцы ў Пецярбургскім універсітэце і па славянскай філалогіі ў Маскоўскім універсітэце. Агулам ён ведаў шэсцьдзесят моўП. А. Кравчук, Книга рекордів Волині. — Любешів: Ерудит, 2005. — С. 196—197.. Пасля заканчэння Маскоўскага ўніверсітэта А. Крымскі атрымаў двухгадовую стыпендыю Лазараўскага інстытута, каб паехаць у Сірыю і Ліван. Падчас гэтай паездкі ў 1896—1898 гадах ён сабраў шмат матэрыялаў і дакументаў, над якімі працаваў да самай смерціВ. Бурій, Агатангел Кримський // Місто робітниче (Ватутіне). — («Постаті»). — 2001. — 27 січня. — С. 4..

У 1918 годзе пераехаў у Кіеў, дзе стаў неадменным сакратаром Украінскай акадэміі навук, заснаванай гетманам Паўлам Скарападскім. Быў адным з акадэмікаў-заснавальнікаў Украінскай акадэміі навук. У Кіеве А. Крымскі быў стваральнікам украінскага ўсходазнаўстваВ. Шендеровський, Видатний орієнталіст України — Агатангел Кримський, Нехай не гасне світ науки. Книга перша, https://parafia.org.ua/person/krymskyj-ahatanhel/.

У 1929 годзе А. Крымскі быў пераследаваны і пазбаўлены пасады. У 1930-я гады А. Крымскі быў практычна адхілены ад навукова-педагагічнай працы ў навуковых установах Украіны. Жыў у Кіеве і Звянігародцы. З 1930 года творы Крымскага забароненыя. У 1939 годзе рэабілітаваны, але ў ліпені 1941 года, пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, НКУС арыштаваў яго як «асабліва ненадзейнага» па абвінавачанні ў «антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасці» і выслаў у Казахстан. Афіцыйна Агантангел Крымскі памёр ад знясілення ў турэмным шпіталі, але ёсць версія, што ён мог памерці ад жорсткіх катаванняўУроки правды Агатангела Кримського, Всеукраїнська громадська організація «Українське Реєстрове Козацтво», http://www.kozatstvo.net.ua/ua/publications/uk_r.php?d=a&i=4467. Яго справа была канчаткова спыненая ў 1957 годзе, а ў 1960 годзе ён быў афіцыйна рэабілітаваны.

Асабістае жыццё Жыццё Крымскага было напоўнена клопатамі пра брата і сястру. Агатангел быў бісексуалам. Яго цягу да мужчын пацвярджае змест яго вершаў з цыклу «Грэшнае каханне», дзе ён разважаў пра сваё захапленне мужчынамі. Аднак называць яго гомасексуалам памылковаСхідні традиції державотворення. Наукова серія: Світові традиції державного управління: Вип. ІХ: Науковий збірник на честь 150-ї річниці від дня народин Агатангела Кримського : Free Download, Borrow, and Streaming : Internet Archive / Романова О. // Східні традиції державотворення. Науковий збірник на честь 150-ї річниці від дня народин Агатангела Кримського 2020 року — Збірник статей читати онлайн або завантажити в PDF, DJVU, Epub чи TxT форматі | Lib in UA . ― Київ: Вид.: «Прометей», 2020. ― С. 52-90. ― ISBN 978-617-7502-44-8 , сам ён быў закаханы ў Лесю Украінку, лічыў, што паміж імі ліставы раман. Тое, што Леся адказала ўзаемнасцю Кліменту Квітцы, а не яму — разбіў Агатангелу сэрца. У познія гады ён ажаніўсяhttps://www.threads.com/@yellow__sun/post/DNthfQbUDiq/так-агатангел-кримський-одружився-в-1929-році-на-дружині-свого-прийомного-сина-щ.

Быў усынавіцелем свайго памочніка — вядомага этнографа Міколы Леўчанкі. У 1929 годзе, калі пачаліся арышты, якія завяршыліся інспіраваным НКУС працэсам «Саюза вызвалення Украіны», Леўчанку разам з многімі іншымі супрацоўнікамі акадэміі рэпрэсавалі. Перад гэтым ён сваімі сведчаннямі ўратаваў Крымскага ад арышту. У Леўчанкі засталася цяжарная жонка, і пасля нараджэння сына Крымскі ўсынавіў яго і даў імя.

Творчасць Агатангел Крымскі — аўтар шматлікіх прац па гісторыі і культуры арабскіх краін, Ірана, Турцыі і інш., семіфалогіі, гісторыі, ісламу (ведаў каля 60 моў, пераважна ўсходніх)Агатангелу Кримському — 150. У чому секрет геніальності найвидатнішого сходознавця 20-га століття?, Радіо Свобода, 15.01. 2021, https://www.radiosvoboda.org/a/agatangelu-krymskomu-150-poliglot-shodoznavets/31047686.html. Вялікую ўвагу надаваў вывучэнню гісторыі ўкраінскай мовы і літаратуры, фальклору, этнаграфіі. Агатангел Крымскі лічыцца адным з самых выбітных усходазнаўцаў у гісторыі сусветнай філалагічнай навукіТ. М. Сидорчук, Матеріали Агатангела Кримського в архіві Омеляна Пріцака, 2013, http://ekmair.ukma.edu.ua/handle/123456789/2843.

А. Крымскі як пісьменнік вядомы сваімі паэтычнымі творамі на ўсходнюю тэматыку, якія ўвайшлі ў зборнік «Пальмавыя галінкі», апавяданнямі і раманам. Крымскаму таксама належаць шматлікія літаратурныя пераклады Антары, Амара Хаяма, Саадзі, Гафіза, Міхры-Хатуна, Фірдаўсі і многіх іншых, у тым ліку заходнееўрапейскіх паэтаўДар’я Анцибор, Сходознавець Агатангел Кримський знав до сотні мов, Gazeta.ua, 16.01.2013, https://gazeta.ua/articles/istoriya-movi/_shodoznavec-agatangel-krimskij-znav-do-sotni-mov/477261.

Па-беларуску выдаваўся зборнік «Бейруцкія апавяданні», за пераклад якога Уладзіслаў Гарбацкі быў намінаваны на прэмію Drahomán Prize-2022 за пераклады ўкраінскай літаратуры на мовы свету.

Творы

Навуковыя творы Про научність фонетичної правописи // Буковина, 1897, Ислам, его возникновение и старейший период его истории. Москва, 1901, Історія мусульманства, 1904—1912, Українська граматика (у 2-х т., 1907—1908), Історія арабів і арабської літератури, 1911—1912, Нариси з історії української мови (1922, у співавторстві з О. Шахматовим), Історія Персії та її письменства, 1923, Історія Туреччини та її письменства, 4 тт., 1924—1927, Перський театр, звідки він узявся та як розвивався, 1925, Вибрані сходознавчі праці в п’яти томах: Т. I. Арабістика (2007); Т. II. Тюркологія (2007); Т. III. Тюркологія (2010); Т. IV. Іраністика (2008); Т. V. Іраністика (2010).

Мастацкія творы Пальмове гілья, 1901, 1908, 1923, Повістки й ескізи з українського життя, 1895, Бейрутські оповідання, 1906; у беларускім перакладзе: Андрій Лаговський, раман (1905, цалкам апублікаваны ў 1972 годзе).

Спасылкі

Катэгорыя:Украінамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі Украіны Катэгорыя:Украінамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Усходазнаўцы Катэгорыя:Арабісты Катэгорыя:Перакладчыкі Украіны Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР