Ян Дзе́жка (? — ) — беларускі казачнік з в. Сакольскага павета Гродзенскай губерні. Адзін з інфарматараў-выканаўцаў і карэспандэнтаў М. Федароўскага, якому паведаміў значную колькасць разнастайных фальклорна-этнаграфічнага матэрыялаў. Ад Дзежкі запісаны і апублікаваны 19 песень і больш за 70 твораў апавядальных жанраў: казкі пра жывёл, чарадзейныя і сацыяльна-бытавыя, жарты, анекдоты, гістарычныя і тапанімічныя легенды і паданні. Творы Дзежкі вылучаюцца высокім мастацкім майстэрствам, дынамічным развіццём сюжэту. Многія запісаныя ад яго творы беларускага фальклору папоўнілі тамы серыі «Беларуская народная творчасць».

Літаратура

Катэгорыя:Казачнікі Беларусі Катэгорыя:Постаці Сакольскага павета (Расійская імперыя)