Стахіботрыятаксіко́з (Stachybotryotoxicosis) — хвароба (мікатаксікоз) сельскагаспадарчых жывёл, якая ўзнікае ў выніку паглынання корму або выкарыстання подсцілу, пашкоджаных таксічнай формай грыба . Зрэдку хвароба ўзнікае і ў чалавека.

У СССР стахіботрыятаксікоз у жывёл упершыню выяўлены ў 1931 годзеПопов В. С. Проблемы микотоксикозов в современных условиях и принципы профилактических решений: монография . Вывучылі ў 1937—1938 гадах. Стахіботрыятаксікоз буйной рагатай жывёлы быў апісаны ў 1959 годзе, чалавека — у 1949 годзе.

У жывёл Стахіботрыятаксікозам хварэюць коні, свінні, жвачныя жывёлы (авечкі, буйвалы, бізоны, ласі) і птушкі пры паглынанні корму, пашкоджанага грыбам. Таксіны грыба ўздзейнічаюць на імунную і цэнтральную нервовую сістэмы, сценкі крывяносных сасудаў, слізістыя абалонкі стрававальнай сістэмы. Парушаюцца кровазварот, мінеральны абмен, пачынаецца распад тканак у кішэчніку і інш. Жывёлы часам гінуць.

Агульныя прыкметы хваробы для ўсіх відаў жывёл: павышэнне тэмпературы цела, страта апетыту, рыніты, утварэнне язваў на скуры вуснаў, ацёкі.

Прафілактыка: выкананне агратэхнічных правілаў уборкі і захоўвання грубых (сена, салома) кармоў. Пашкоджаныя грыбам кармы спальваюць.

У чалавека У людзей стахіботрыятаксікоз сустракаецца рэдка. Звычайна ён узнікае ў асоб, якія даглядаюць за жывёламі. Заражэнне адбываецца пры судотыку з саломай, пашкоджанай грыбком. Праяўляецца захворванне ў выглядзе дэрматытаў, катаральнай ангіны, рынітаў і кан’юктывіту. Назіраюцца кашаль, насмарк (часам з крывёй), часам адзначаюцца невялікае павышэнне тэмпературы цела, скаргі на галаўны боль, агульную слабасць, стамляльнасць.

Прафілактыка складаецца ў папярэджанні патраплення часцінак саломы на скуру і асабліва на слізістыя абалонкі рота і носа.

Літаратура

Ветеринарный энциклопедический словарь / Главный редактор В. П. Шишков. — М.: Советская Энциклопедия, 1981.

Спасылкі Попов В. С. Проблемы микотоксикозов в современных условиях и принципы профилактических решений: монография / В. С. Попов, Н. В. Самбуров, Н. В. Воробьева. — Курск : Планета+, 2018. — 158 с. : ил., табл. — ISBN 978-5-6040364-5-7. Патологическая анатомия животных: учеб.- метод. пособие с элементами дистанционного обучения и контроля знаний студентов факультета ветеринарной медицины заочной формы получения образования по специальности 1-74 03 02 «Ветеринарная медицина» / В. С. Прудников [и др.]. — Витебск: ВГАВМ, 2019. — С. 59. — 76 с. — УДК 619:616-091(07) Moroshkin, B. F. Kostina, A. A. Ivanskii, E. B. Stachybotryotoxicosis in cattle // Defenst Technical Inforvation Center (DTIC)

Катэгорыя:Захворванні жывёл Катэгорыя:Грыбковыя захворванні Катэгорыя:Таксікалогія