Гліна, Глінка, Гнілка — рака ў Рагачоўскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дулепа (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 5 км. Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Бярозавы Гай Рагачоўскага раёна. Вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Асінаўка Чачэрскага раёна. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Літаратура
Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 г. Ліст карты N-36-110. Выданне 1977 г.
Катэгорыя:Рэкі Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Чачэрскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа