Міхал Прушынскі (пам. да 19 ліпеня 1835) — дзяржаўны службовец, землеўласнік.

Біяграфія Падкаморы Ігуменскага павета (?), член 2 Дэпартамента Мінскага Галоўнага суда. Рабіў судалучэнні; у 1822 — для сына Людвіка, у 1823 — для брата Пастуміюша, у 1826 — для нашчадкаў Антонія, падчашыя браньскага, і сваіх двух сыноў і трох дочак.

Жыў ва ўласным маёнтку Заслаўе Мінскага павета (1828). Памёр да 19 ліпеня 1835 года.

Узнагароды Кавалер ордена Св. Уладзіміра 4-й ст.

Сям’я

У шлюбе з Тэкляй з Валянскіх. Дзеці: Людвік (нар. 1.11.1804). Ахрышчаны 10.11.1804 у Каралішчавіцкім касцёле, адстаўны паручнік лейб-гвардыі Польскага кірасірскага палка (адстаўка 07.01.1829), жонка княгіня Ганна Друцкая-Сакалінская. Мечыслаў-Францішак. Ахрышчаны 06.10.1808 у Каралішчавіцкім касцёле, губернскі сакратар, сябра 1-га Дэпартамента Мінскага галоўнага суда (1832?), Мінскай крымінальнай палаты (1835—1837). Станіслаў-Аляксандр-Антоні (нар. 25.11.1818). Ахрышчаны 01.12.1818 у Заслаўскім касцёле, вучань гімназіі ў г. Мінску (1829). Ганна. Ізабэла. Міхаліна.

Спасылкі

Міхал