Іван Ляцяга (, г. Мінск — , Беларусь) — беларускі футбаліст і трэнер. Майстар спорту СССР (1967).
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнай школы ДСШ-5 г. Мінск
У 1964—1965 гадах выступаў у чэмпіянаце СССР сярод камандаў першай групы класа «А» за дубль мінскага «Дынама». Перайшоў у «Нёман» вясной 1966 года, які ўзначальваў у той час старшы трэнер Уладзіслаў Радзішэўскі. Выступаў за гродзенскі клуб на пазіцыі цэнтральнага нападніка. Нягледзячы на неаднаразовыя запрашэнні ад іншых беларускіх і ўкраінскіх клубаў, форвард заставаўся верны гарадзенскай футбольнай камандзе на працягу ўсіх 8 гадоў — да канца сваёй гульнявой кар’еры. Усяго ў каляндарных гульнях першынства СССР ён правёў за «Нёман» 249 гульняў, у якіх вызначыўся 62 разы.
Крыніцы
Спасылкі Ляцяга Іван Ефімавіч
Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Трэнеры ЖФК Ніва-Белкард Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Майстры спорту СССР