Фі́ліп Хы́ціл (; нар. 5 верасня 1999) — чэшскі хакеіст, цэнтральны нападнік клуба «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» з Нацыянальнай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Чэхіі. Быў абраны ў першым раўндзе драфту НХЛ 2017 года пад 21 нумарам.

Кар’ера Хыціл пачаў гуляць за «Злін» у матчах Экстралігі з сезона 2016/17. У тым сезоне юнак закінуў чатыры шайбы і адзначыўся яшчэ чатырма перадачамі ў 38 гульнях, што стала другім паказчыкам у лізе сярод ігракоў у веку да 18 гадоў. Дзякуючы гэтаму, хакеіста запрыкмецілі ў НХЛ і абралі ўжо ў першым раўндзе драфта 2017 года. 14 ліпеня 2017 года Хыціл падпісаў трохгадовы кантракт з «Нью-Ёрк Рэйнджэрс»«Rangers agree to terms with forward Filip Chytil» . New York Rangers.. Па прыяднанні да трэніровачнага перадсезоннага лагера клуба чэх настолькі ўразіў сваімі здольнасцямі, што мясцовыя СМІ абралі яго найлепшым наваком. Напачатку першага сезона за акіянам спартсмен патрапіў у адну тройку з Матсам Зукарэла і Рыкам Нешам«Top pick Filip Chytil, 18, makes Rangers opening day roster» . Newsday.. Аднак, правёўшы дзве гульні ў НХЛ, ён быў пераведзены ў фарм-клуб «Хартфард Вулф Пэк» Амерыканскай хакейнай лігіJoyce, Greg (11.01.2018). «Rangers’ prized rookie learning from careful balancing act». New York Post.. Толькі наступным сезонам нападнік вярнуўся ў галоўную каманду, заняўшы пачэснае месца сярод галоўных ігракоў клуба.

Катэгорыя:хакеісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па хакеі Катэгорыя:Ігракі ХК Злін Катэгорыя:Ігракі «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» Катэгорыя:Ігракі «Хартфард Вулф Пэк»