Са́ндаўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца пасёлак гарадскога тыпу Сандава.

Геаграфія Сандаўскі раён мяжуе з Весьягонскім, Малакоўскім, Максаціхінскім і Лясным раёнамі, а таксама з Наўгародскай і Валагодскай абласцямі. Плошча раёна складае 1602,84 км².

Гісторыя Сандаўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Маскоўскай вобласці. У 1935 годзе быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці