Баі ў Ньяле — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад , адміністрацыйны цэнтр правінцыі .

Напярэдадні Падчас Дарфурскай вайны Ньяла была прытулкам для бежанцаў. Горад пацярпеў ад нападаў як з боку ўрадавых сіл, так і баевікоў. Ньяла, нароўні з , стала адным адным з самых пацярпелых гарадоў ва ўсім Дарфуры.

Сутыкненні Красавік 15 красавіка 2023 года, адначасна з Хартумам і іншымі часткамі Судана, у горадзе ўспыхнулі баявыя дзеянні. Тут адбыліся адны з самых жорсткіх сутыкненняў ва ўсёй краіне. У сувязі з сітуацыяй усе рынкі і школы прыпынілі дзейнасць, а мірных жыхароў заклікалі заставацца ў сваіх дамах. Урадавыя войскі сцвярджалі, што адбілі напад праціўніка на Міжнародны аэрапорт Ньяла і размешчаныя побач з ім рэгіянальныя камандныя базы суданскай арміі.

16 красавіка каля 18:30 САП узялі пад свой кантроль базу 16-й пяхотнай дывізіі і мясцовы аэрапорт. Апошні захоплены пасля 90-хвіліннай атакі, калі паўстанцам атрымалася адкінуць праціўніка да ўсходніх кварталаў. У той дзень сутычкі таксама адбыліся каля гарадской бальніцы.

17 красавіка атрады прыхільнікаў Дагала захапілі будынак Міністэрства фінансаў Паўднёвага Дарфура.

18 красавіка войскі, лаяльныя Бурхану, адбілі ваенную базу. Працягваліся баі вакол паветранай гавані, аднак у асноўным ваенныя дзеянні часткова сціхлі.

Станам на 19 красавіка сутыкненні амаль не фіксаваліся. САП захавалі за сабой аэрадром, а УСС — армейскую базу. Ноччу мясцовае насельніцтва паўстала супраць ваенных фракцый, але беспарадкі атрымалася здушыць.

20 красавіка выданне The Guardian паведаміла, што байцы Дагала ўсталявалі поўны кантроль над Ньялой (аднак САП знаходзіліся толькі ў раёнах Эль-Матар, Эль-Рыяд і Эль-Мале). Паведамленні аб сутыкненнях, вулічных баях і авіяўдарах усё яшчэ паступалі, але паўстанцам атрымалася не дапусціць суданскую армію ў горад. Супрацьстаянне працягвалася галоўным чынам на поўначы Ньялы.

Прыпыненню сутыкненняў спрыяла заключанае бакамі перамір’е. Дзякуючы гэтаму, аднавіла дзейнасць гарадская бальніца. Зноў пачаў працаваць і рынак, хоць цэны былі выстаўлены высокімі. Тым часам вязняў мясцовай турмы вызвалілі з-за недахопу ежы. Аднак 21 красавіка, нягледзячы на дамоўленасці, быў спалены будынак Міністэрства адукацыі.

На працягу наступных некалькіх дзён атрадам Дагала ўдаецца захапіць амаль увесь Паўднёвы Дарфур.

Пазней 6 мая сутычкі аднавіліся, калі паўстанцы разрабавалі зброевы склад у раёне Аль-Нахба. Да 7-га чысла сітуацыя стабілізавалася, паколькі суданская армія выціснула праціўніка з Ньялы. 18 мая адбыўся бой ля цэнтральнага банка.

Спарадычныя сутыкненні аднавіліся 14 чэрвеня на галоўным рынку. 25 чэрвеня пачаліся яшчэ больш цяжкія баі. Пасля гэтага было спакойна да 9 жніўня. Артылерыя абстрэльвала раёны, размешчаныя недалёка ад камандавання 16-й дывізіі. Да 18 жніўня найбольш жорсткія баі разгарнуліся ў раёнах Карары, Эль-Вадзі і Тэхаса. 21 жніўня ў выніку артылерыйскага ўдару загінуў камандзір 16-й дывізіі Ясір Фадлалах.

Новая ўспышка гвалту адбылася 22 верасня.

26 кастрычніка паўстанцы захапілі штаб 16-й дывізіі.

Рабаванні На другі дзень па горадзе прайшла хваля рабаванняў. Да 17 красавіка злачынствы і хаос толькі ўзмацніліся. САП разрабавалі офісы УВКБ ААН, ЮНІСЕФ і «Урачоў без межаў». 18-га чысла мяцежнікі захапілі і разрабавалі вялікі склад, у якім захоўвалася зброя, медыкаменты, транспартныя сродкі і іншы ваенны рыштунак.

Ахвяры У першы дзень загінула 8 чалавек (з іх 3 на рынку Аль-Маджа) і больш за 58 пацярпелі. Цалкам колькасць ахвяр сутыкненняў ацэніваецца ў сотні загінулых. Страты цывільных асоб склалі 31 загінулым і 279 параненых. Страты варагуючых бакоў дакладна невядомы. Але, як паведамлялася, 20 красавіка загінулі 4 прыхільнікі Бурхана.

Акрамя гэтага, многія жыхары вымушаны былі бегчы з Ньялы.

25 чэрвеня забіты дваццаць адзін мірны жыхар. З 22 па 26 ліпеня ў баях загінула трыццаць чалавек. 9 жніўня ў выніку аднаўлення баявых дзеянняў два чалавекі былі забітыя і больш за 100 атрымалі раненні. Да 14 жніўня, усяго праз пяць дзён пасля пачатку сутыкненняў, бальніца Эль-Вахда паведаміла пра трыццаць выпадкаў агнястрэльных раненняў. САП паведаміла аб 43 ахвярах сярод грамадзянскага насельніцтва. 21 жніўня стала вядома пра гібель 60 цывільных, яшчэ 250 паранены. 29 жніўня ў ходзе моцнага абстрэлу 39 чалавек загінулі.

13 верасня пры ўрадавай авіябамбардзіроўцы загінулі 45 чалавек.

24 кастрычніка трое байцоў Аб’яднаных сіл абароны Дарфура былі забітыя ў выніку нападу САП на іх базу ў Ньяле.

Катэгорыя:Канфлікты 2023 года Катэгорыя:Красавік 2023 года Ньяла