Краявочка прыдарожная ці Буйнавочка (Lopinga achine) — від матылькоў сямейства Німфаліды.

Апісанне Размах крылаў матыля ад 45 да 55 міліметраў.BioLib Profil taxonu druh okáč jílkový Lopinga achine (Scopoli, 1763) Крылы бурыя, уздоўж вонкавага краю зверху рады вялікіх круглых плям у жоўтых абадках. Спод крылаў святлейшы, з плямамі, цэнтрыраванымі белай «зрэнкай». На заднім крыле белая перавязь.

Палавы дымарфізм слаба выяўлены.Lopinga achine (Scopoli, 1763) Краявочка прыдарожная

Распаўсюджанне Распаўсюджана ў палеарктычнам рэгіёне ад Францыі да Японіі. У Еўропе распаўсюджана амаль на ўсёй тэрыторыі Францыі да Паўднёвай Фінляндыі праз Цэнтральную Еўропу. Мяжа распаўсюджвання на поўдні — у паўночнай частцы Іспаніі. У Беларусі папуляцыі віду знойдзены па ўсёй тэрыторыі, але лакальныя. Месцы пражывання — вільготныя лясы, пераважна алешнікі і мяшаныя цемнахвойна-драбналістыя лясы; па палянах, узлесках, уздоўж балот, пад полагам лесу.

Асаблівасці біялогіі За год дае 1 пакаленне. Час лёту з канца ліпеня па пачатак жніўня. Матылі смокчуць сок, які бродзіць і выцякае з дрэў, вільгаць з глебы. Кармавыя расліны вусеня розныя дзікарослыя метлюжковыя, напрыклад, . Зімуюць вусені.

Галерэя

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі A website dedicated to European Butterflies

Катэгорыя:Німфаліды Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1763 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Насякомыя на марках