Чэн Жуншы (; 18 кастрычніка 1927, Ісін (Цзянсу) — 7 лютага 2021, Гуанчжоу) — кітайскі фізіка-хімік, акадэмік Кітайскай акадэміі навук, прафесар . Піянер фізікі палімераў у Кітаі.
Біяграфія Нарадзіўся 18 кастрычніка 1927 года. У 1945 годзе Чэн паступіў у , дзе вывучаў хімію. Пасля заканчэння ў 1949 годзе ён паступіў у аспірантуру Пекінскага ўніверсітэта.
У 1951 годзе яго накіравалі ў Шанхайскі інстытут фізічнай хіміі Кітайскай акадэміі навук. У тым жа годзе ён пераехаў у Чанчунь і пачаў працаваць у Чанчуньскім інстытуце прыкладной хіміі. У 1983 годзе ён паступіў на працу ў Нанкінскім універсітэце. У 1995 годзе ён стаў прафесарам Паўднёва-Кітайскага тэхналагічнага універсітэта і дырэктарам даследчага інстытута макрамалекул.
Навуковыя інтарэсы У пачатку сваёй кар’еры вывучаў і вязкасць іх раствораў, для апісання якой ён стварыў тэорыю, затым даследаваў працэсы агрэгацыі ў растворах палімераў. Развіў тэорыю гелевай храматаграфіі.
Публікацыі
Прэміі і ўзнагароды
1991 — акадэмік Кітайскай акадэміі навук.
Катэгорыя:Фізікі Кітая Катэгорыя:Хімікі Кітая Катэгорыя:Фізікахімікі Катэгорыя:Акадэмікі Кітайскай акадэміі навук