Цянь Вэйчан (9.10.1912, Усі, Цзянсу — 30.07.2010, Шанхай) — кітайскі навуковец, «піянер Новага Кітая» ў галіне фізікі, механікі і прыкладной матэматыкі. Акадэмік Кітайскай АН (1954, у канцы жыцця — найстарэйшы), замежны член Польскай АН (1956). Лаўрэат Нацыянальнай навуковай прэміі КНР (1956).

Складаўся ў партыі Дэмакратычная ліга Кітая (ДЛК), намеснік старшыні яе ЦК, ганаровы старшыня. Дэпутат УСНП. Намеснік старшыні УК НПКСК 6 (кааптаваны), 7-9 скліканняў, член Пасткама УК НПКСК 5 склікання.

Біяграфія Па нацыянальнасці хань. Скончыў Універсітэт Цынхуа (1935). У 1941 годзе атрымаў ступень магістра прыкладной матэматыкі ва Універсітэце Таронта і ў наступным 1942 годзе там жа атрымаў ступень доктара філасофіі. Затым працаваў у Лабараторыі рэактыўнага руху Калтэха.

У 1946 годзе вярнуўся ў Кітай, прафесарстваваў ва ўніверсітэце Цынхуа, Пекінскім і Яньцзынскім універсітэтах.

Падчас падвяргаўся крытыцы.

З 1982 (3?) года рэктар Шанхайскага універсітэта, пад канец жыцця з’яўляўся найстарэйшым рэктарам ВНУ ў свецеCRI — Международное радио Китая — Известный деятель науки Цянь Вэйчан. На пасадзе рэктара ён высунуў сваю праграму «зносу чатырох сцен» — паміж: ВНУ і грамадствам, навучаннем і навуковымі даследаваннямі, рознымі спецыяльнасцямі, выкладчыкамі і студэнтамі.

З’яўляўся дырэктарам Інстытута прыкладной матэматыкі і механікі кітайскай АН, галоўным рэдактарам часопіса «Прыкладная матэматыка і механіка» на англійскай мове.

Ганаровы рэктар і прафесар больш за дзесяці кітайскіх ВНУ.

КрэміраваныВ Шанхае состоялась кремация тела Цянь Вэйчана .

«Век жыві, век вучыся, век працуй» — быў любімы выраз сталага Цянь Вэйчана.

Спасылкі

Вядомы дзеяч навукі Цянь Вэйчан

Катэгорыя:Фізікі Кітая Катэгорыя:Замежныя члены Польскай акадэміі навук Катэгорыя:Акадэмікі Кітайскай акадэміі навук